Logo Polskiego Radia
Print

У Італіі зьменшылася колькасьць мігрантаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.12.2018 18:21
У 2018 годзе ў Італію праз Міжземнае мора прыбыла 23000 мігрантаў і бежанцаў.
Foto: Frontex

Гэта ў пяць разоў менш, чым год раней.

Дадзены рэзультат стаў вынікаў пагадненьня з уладамі Лівіі ды закрыцьця італьянскіх партоў для выратавальных судоў замежных НДА.

ВМС Італіі паставілі абсталяваньне ды правялі навучаньне лівійскай берагавой службы, якая цяпер у сваіх тэрытарыяльных водах заварочвае караблі з мігрантамі.

У 2017 годзе амаль палову мігранта ў Італію перавезьлі менавіта караблі НДА. У чэрвені бягучага года было прынятае рашэньне намесьнікам прэмʼер-міністра і міністрам унутраных спраў Матэа Сальвіні, што згаданыя караблі дапускаюцца ў італьянскія парты толькі, пры ўмове, што мігранты падзеленыя паміж рознымі краінамі Эўразьвязу. Італія ня ёсьць лягерам для бежанцаў усяго ЭЗ, – сказаў італьянскі міністар.

Таксама чыноўнік абвінаваціў каманды некаторых караблёў у супрацы з бандамі кантрабандыстаў, якія займаюцца гандлем людзьмі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт