Logo Polskiego Radia
Print

ЗША пагражае немцам санкцыямі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.01.2019 17:12
За ўдзел у будаўніцтве газаправоду «Nord Stream 2».
Foto: Shutterstock/Alexander Chizhenok

Амбасадар ЗША ў Германіі Рычард Грэнэль падтрымаў папярэджаньне кампаніям, якія будуюць газаправод «Nord Stream 2» пра ўвядзеньне ЗША ў дачыненьні да іх санкцый.

Дыплямат пацьвердзіў гэта сёньня ў інтэрвію «Rheinische Post», кажучы, што галоўная роля дыплямата – бараніць інтарэсы сваёй краіны.

Рычард Грэнэль у інтэрвію сказаў, што амбасадар Злучаных Штатаў імкнецца прадстаўляць інтарэсы свайго ўласнага ўрада перад урадам у Бэрліне, а таксама ў дачыненьнях з прадстаўнікамі нямецкай эканомікі ды грамадзкасьці.

Амбасадар зазначыў, што «Nord Stream 2» не ёсьць эканамічным праектам, а быў распрацаваны толькі для стварэньня альтэрнатыўнага маршруту газу, які наўмысна абмінае Украіну. Дыплямат нагадаў, што ў самой Эўропе ёсьць шмат краін, якія выступаюць супраць будаўніцтва «Nord Stream 2». «Нямеччына павінна зьвяртаць увагу на інтарэсы іншых краін ЭС і сваіх суседзяў адносна згаданага да трубаправода», – сказаў Рычард Грэнэль.

Некалькі дзён таму амбасадар Рычард Грэнель накіраваў заходнім кампаніям, якія будуюць трубаправод « Nord Stream 2» ліст з інфармацыяй пра ўвядзеньне амэрыканскіх санкцый, калі яны не выйдуць з праекта. Амэрыканскі бок не ўдакладняе, пра якія санкцыі ідзецца.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт