Logo Polskiego Radia
Print

Ангела Мэркель прымае ўдзел у саміце Вышаградзкай групы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.02.2019 12:01
Сустрэча кіраўнікоў урадаў краін Вышаградзкай групы адбываецца сёньня ў Браціславе.
Kанцлерка  Нямеччыны Ангела Мэркель.Kанцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.PAP/EPA/ADAM BERRY

Ангела Мэркель прымае ўдзел у саміце Вышаградзкай групы
Сустрэча кіраўнікоў урадаў краін Вышаградзкай групы адбываецца сёньня ў Браціславе.
Бягучыя эўрапейскія праблемы і ўзаемныя палітычныя й эканамічныя адносіны – гэта галоўныя тэмы саміту Вышаградзкай групы ў Браціславе. Польшчу на сустрэчы прадстаўляе прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki). У перамовах таксама прымае ўдзел канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.
У прыватнасьці прадстаўнікі краінаў Вышаградзкай групы й Нямеччыны абмяркуюць пытаньні, датычныя гандлёвага абмену, брэксіту, выбараў у Эўрапейскі парлямэнт і бюджэту Эўразьвязу.
„Я хачу запэўніць. Што гэта будзе вельмі добры для Польшчы бюджэт”, - заявіў надоечы кіраўнік польскага ўраду. Матэвуш Маравецкі адзначыў, што хоць прэм'еры краін Вышаградзкай групы прадстаўляюць розныя фракцыі ў Эўрапарлямэнце, то знаходзяць агульную мову.
Сёньня ў Браціславе заплянаваны дзелавы ланч прэм’ераў і канцлеркі Нямеччыны, сумесная прэс-канфэрэнцыя й каардынацыйная нарада кіраўнікоў урадаў Вышаградзкай групы.
аз

Бягучыя эўрапейскія праблемы, узаемныя палітычныя й эканамічныя адносіны – гэта галоўныя тэмы саміту Вышаградзкай групы ў Браціславе. Польшчу на сустрэчы прадстаўляе прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki). У перамовах таксама прымае ўдзел канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

У прыватнасьці прадстаўнікі краінаў Вышаградзкай групы й Нямеччыны абмяркуюць пытаньні, датычныя гандлёвага абмену, брэксіту, выбараў у Эўрапейскі парлямэнт і бюджэту Эўразьвязу.

„Я хачу запэўніць. Што гэта будзе вельмі добры для Польшчы бюджэт”, - заявіў надоечы кіраўнік польскага ўраду. Матэвуш Маравецкі адзначыў, што хоць прэм'еры краін Вышаградзкай групы прадстаўляюць розныя фракцыі ў Эўрапарлямэнце, то знаходзяць агульную мову.

Сёньня ў Браціславе заплянаваны дзелавы ланч прэм’ераў і канцлеркі Нямеччыны, сумесная прэс-канфэрэнцыя й каардынацыйная нарада кіраўнікоў урадаў Вышаградзкай групы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт