Logo Polskiego Radia
Print

ЗША маюць намер пакінуць у Сірыі каля 400 салдат

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.02.2019 13:44
У студзені 2019 года дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа і прадстаўнік кааліцыі заявілі, што амэрыканскія вайскоўцы пачалі пакідаць Сірыю.
PAP/EPA/MURTAJA LATEEF

ЗША маюць намер пакінуць у Сірыі каля 400 салдат
Пра гэта інфармацыйныя агенцтвы паведамілі ў пятніцу, 22 лютага, спасылаючыся на высокапастаўленага прадстаўніка адміністрацыі прэзыдэнта Трампа.
Напярэдадні афіцыйны прадстаўнік Белага дому Сара Сандэрс заявіла, што Вашынгтон хоча на пэўны час пакінуць у Сірыі групу «прыкладна з 200» вайскоўцаў. Падобны крок яна патлумачыла «абаронай міру» у рэгіёне.
У жніўні 2014 года міжнародная кааліцыя на чале са Злучанымі Штатамі пачала апэрацыю супраць джыхадыскай групоўкі «Ісламская дзяржава» у Іраку. У верасьні таго ж года яна нанесла першыя ўдары па аб'ектах ІГІЛ ў Сірыі.
У сьнежні 2018 года прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што зь Сірыі будуць выведзеныя ўсе амэрыканскія жаўнеры. Ён патлумачыў гэтае рашэньне тым, што перамога над тэрарыстамі ўжо здабытая. Ня згодныя з гэтым крокам міністар абароны ЗША Джэймс Мэціс і спэцпрадстаўнік Злучаных Штатаў па барацьбе зь ІГІЛ Брэт Макгёрк сышлі ў адстаўку неўзабаве пасьля заявы Трампа.
У студзені 2019 года дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа і прадстаўнік кааліцыі заявілі, што амэрыканскія вайскоўцы пачалі пакідаць Сірыю. Вашынгтон не раскрыў дэталі пляну вываду войскаў, спаслаўшыся на меркаваньні бясьпекі.

dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт