Logo Polskiego Radia
Print

Украіна: Расея выпрабавала ракеты „Іскандэр” на Крыме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2019 15:02
Такім чынам, паводле ўкраінскага боку, Расея парушыла ДРСМД.
Апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыАпэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыcommons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0

Украіна: Расея выпрабавала ракеты „Іскандэр” на Крыме
Такім чынам, паводле ўкраінскага боку, Расея парушыла ДРСМД.
Паводле ўкраінскіх уладаў, Расея выпрабавала ракеты „Іскандэр” на Крыме. Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскага МЗС Павал Клімкін. Такім чынам, паводле ўкраінскага боку, Расея парушыла Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД).
Нагадаем, у мінулым годзе Злучаныя Штаты Амэрыкі паведамілі аб намеры выйсьці з пагадненьня ў сувязі з тым, што Расея не прытрымліваецца згаданай дамовы. ЗША й Расея падпісалі дамову ў 1987 годзе. На гэтым тыдні прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прыпыненьні сяброўства Расеі ў згаданым пагадненьні.
Паводле МЗС Украіны, Расея выпрабавала балістычныя ракеты РС-26 „Рубеж” і пашырыла баявыя магчымасьці ракетнага комплексу „Іскандэр-М”.
Міністар Клімкін дадаў, што Ўкраіна сумесна са Злучанымі Штатамі Амэрыкі выказваюць меркаваньне, што гэтыя дзеяньні парушаюць Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці.
Павел Клімкін падкрэсьліў, аднак, што асабліва непакоіць факт, што Расея выпрабавала ракеты „Іскандэр” падчас вучэньняў на анэксаваным Крыме.
Нагадаем, расейцы занялі ўкраінскую паўвыспу пяць гадоў таму.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт