Logo Polskiego Radia
Print

Францыя хоча абкласьці падаткам інтэрнэт-гігантаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.03.2019 16:11
Ідзецца пра групу фірмы пад назвай GAFA – Google, Apple, Facebook ды Amazon.
pixabay.com/Public Domain CC0

Праект новага закона прадставіў міністар фінансаў і эканомікі, Бруна Ле Мэр.

Француская прапанова палягае на тым, каб інтэрнэт-гіганты плацілі большыя падаткі ў тых краінах, дзе працуюць, а не ў тых, дзе месьцяцца іхнія штаб-кватэры. Там, у большасьці выпадкаў, фінансавыя аплаты нашмат меншыя – як у Ірляндыі.

Паводле словаў міністра, цяперашняя сытуацыя ёсьць непрымальнай. Паводле ягоных слоў, цяжка прызнаць справядлівым 9% падатак для гэтых фірм, тады як большасьць эўрапейскіх кампаній плаціць 23%.У Італіі, Гішпаніі ды Аўстрыі выраўнялі гэтую розьніцу, але і іншыя эўрапейскія краіны не пагаджаюцца на вышэйшае падаткаабкладаньне буйных інтэрнэт-кампаній.

Такую пазыцыю займаюць апроч Ірляндыі таксама Швэцыя, Данія ды Фінляндыя. Што тычыцца падатковых справаў, для прыняцьця рашэньня на ўзроўні ўсяго Эўразьвязу патрэбна адзіна галоснасьць. Францыя мае намер ўвесьці 3% падатак для кампаній, чый прыбытак у сьвеце перавышае 750 мільёнаў эўра, а на тэрыторыі Францыі – 25 мільёнаў эўра.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт