Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікі ААН вывучаць сытуацыю з правамі чалавекаў у Вэнэсуэле

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2019 12:30
Гэта «ўступная тэхнічная місія», якая падрыхтуе магчымы візыт высокага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.
Каракас.Каракас. PAP/EPA/RAUL MARTINEZ

Бюро высокага камісара ААН па справах правоў чалавека паінфармавала аб накіраваньні ў Вэнэсуэлу пяці прадстаўнікоў для сустрэчы з «ахвярамі парушэньня правоў чалавека» ў гэтай краіне.
У ААН акрэсьлілі гэта як «уступную тэхнічную місію», якая падрыхтуе магчымы візыт высокага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет. У лістападзе 2018 году яе афіцыйна запрасіў вэнэсуэльскі ўрад. Місія будзе працягвацца з 11 да 22 сакавіка.
Прадстаўнікі ААН павінны стварыць магчымасьць неабмежаванага доступу высокага камісара да людзей і месца, якія яна павінна наведаць з мэтай выразнага зразуменьня сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў гэтай краіне.
Падчас візыту група сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду, парлямэнту, грамадзянскай супольнасьці, а таксама ахвярамі парушэньня правоў чалавека. Прадстаўнікі ААН наведаюць сталіцу, Каракас, а таксама іншыя гарады ў некалькіх штатах на тэрыторыі цэлай краіне.
На гэтым тыдні Мішэль Бачэлет казала ў Жэнэве, што палітычны, эканамічны і сацыяльны крызіс у Вэнэсуэле быў «завостраны міжнароднымі санкцыямі».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт