Logo Polskiego Radia
Print

Польская прэзыдэнтура ў Радзе бясьпекі ААН засяродзіцца на правах чалавека

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.04.2019 16:12
Міністар замежных спраў Польшчы: Ня ўсе краіны выконваюць прынцыпы гуманітарнага права.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.By Sejm RP, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=68440719

Польская прэзыдэнтура ў Радзе бясьпекі ААН засяродзіцца на правах чалавека. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку і прыняў удзел у паседжаньні Рады.
Польшча ўзначаліць Раду Бясьпекі ААН у жніўні. Яцэк Чапутовіч адзначыў, што ў гэтым часе спаўняецца 70 гадоў Жэнэўскай канвэнцыі па гуманітарных пытаньнях. «Ня ўсе краіны выконваюць прынцыпы гуманітарнага права, напрыклад, Сырыя. Мясцовы рэжым выкарыстоўвае такія сродкі як хімічная зброя, што выклікае цярпеньне мірных жыхароў», – сказаў Чапутовіч.
У Нью-Ёрку міністар Чапутовіч сустрэўся з намесьнікам генсакратара ААН Жан-П’ерам Лакруа. На сустрэчы польскі міністар паведаміў, што з лістапада Польшча будзе ўдзельнічаць у мірнай місіі ААН у Лібане.
«Пасьля многіх гадоў мы вяртаемся да мірных апэрацый. Гэта важнае рашэньне. Яно павялічвае нашае значэньне ў рамках Арганізацыі аб’яднаных нацый. Дзяржавы, якія не ўдзельнічаюць у мірных апэрацыях, губляюць з поля зроку важны аспэкт. Той, хто прымае ў іх удзел, мае большае значэньне і ў іншых пытаньнях», – сказаў міністар Чапутовіч.

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку і прыняў удзел у паседжаньні Рады.

Польшча ўзначаліць Раду Бясьпекі ААН у жніўні. Яцэк Чапутовіч адзначыў, што ў гэтым часе спаўняецца 70 гадоў Жэнэўскай канвэнцыі па гуманітарных пытаньнях.

«Ня ўсе краіны выконваюць прынцыпы гуманітарнага права, напрыклад, Сырыя. Мясцовы рэжым выкарыстоўвае такія сродкі як хімічная зброя, што выклікае цярпеньне мірных жыхароў», – сказаў Чапутовіч.

У Нью-Ёрку міністар Чапутовіч сустрэўся з намесьнікам генсакратара ААН Жан-П’ерам Лакруа. На сустрэчы польскі міністар паведаміў, што з лістапада Польшча будзе ўдзельнічаць у мірнай місіі ААН у Лібане.

«Пасьля многіх гадоў мы вяртаемся да мірных апэрацый. Гэта важнае рашэньне. Яно павялічвае нашае значэньне ў рамках Арганізацыі аб’яднаных нацый. Дзяржавы, якія не ўдзельнічаюць у мірных апэрацыях, губляюць з поля зроку важны аспэкт. Той, хто прымае ў іх удзел, мае большае значэньне і ў іншых пытаньнях», – сказаў міністар Чапутовіч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт