Logo Polskiego Radia
Print

Масква патрабуе ў Кіева кампэнсацыі за Крым

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2019 17:17
Паводле спэцыяльнай рабочай групы ў Дзярждуме, гаворка ідзе пра па меншай меры 20 мільярдаў эўра.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Масква патрабуе ў Кіева кампэнсацыі за Крым
Паводле спэцыяльнай рабочай групы ў Дзярждуме, гаворка ідзе пра па меншай меры 20 мільярдаў эўра.
Масква патрабуе ў Кіева кампэнсацыі за пэрыяд, калі Крым знаходзіўся пад кантролем Украіны. Паводле радыёстанцыі „Рэхo Москвы”, спэцыяльная рабочая група ў Дзярждуме паведаміла, што па меншай меры гаворка ідзе пра 20 мільярдаў эўра.
Частка расейскіх і замежных камэнтатараў называе патрабаваньне Расеі „абсурдам” і „неверагодным цынізмам”. У 2014 годзе Расея ўвяла свае войскі ў Крым і арганізавала незаконны рэфэрэндум, на падставе якога анэксавала ўкраінскую паўвыспу.
Незалежныя камэнтатары лічаць, што гэта чарговы блеф Расеі, якая хоча абвастрыць міжнародную сытуацыю вакол Украіны.
Паводле палітоляга Ігара Нікалаева, Расея ня мае ніякіх шанцаў на тое, што нейкі міжнародны інстытут сур’ёзна паставіўся да патрабаваньняў агрэсара й сэпаратыста.
У сваю чаргу расейскі філёзаф Ігар Чубайс адзначыў, што за адсутнасьць разьвіцьця Крыма яшчэ да анэксіі адказвае былы ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч, які зьехаў у Расею.
У той час як аўтар блёга „SierpemPO” папярэджвае расейскія ўлады, што такія ідэі могуць прывесьці да падобных патрабаваньняў з боку былых краінаў Савецкага Саюза. Яны могуць запатрабуюць у Расеі кампэнсацыі за маральныя, тэрытарыяльныя й эканамічныя крыўды.
аз

Масква патрабуе ў Кіева кампэнсацыю за пэрыяд, калі Крым знаходзіўся пад кантролем Украіны. Паводле радыёстанцыі „Рэхo Москвы”, спэцыяльная рабочая група ў Дзярждуме паведаміла, што па меншай меры гаворка ідзе пра 20 мільярдаў эўра.

Частка расейскіх і замежных камэнтатараў называе патрабаваньне Расеі „абсурдам” і „неверагодным цынізмам”. У 2014 годзе Расея ўвяла свае войскі ў Крым і арганізавала незаконны рэфэрэндум, на падставе якога анэксавала ўкраінскую паўвыспу.

Незалежныя камэнтатары лічаць, што гэта чарговы блеф Расеі, якая хоча абвастрыць міжнародную сытуацыю вакол Украіны.

Паводле палітоляга Ігара Нікалаева, Расея ня мае ніякіх шанцаў на тое, што нейкі міжнародны інстытут сур’ёзна паставіцца да патрабаваньняў агрэсара й сэпаратыста.

У сваю чаргу расейскі філёзаф Ігар Чубайс адзначыў, што за адсутнасьць разьвіцьця Крыма яшчэ да анэксіі адказвае былы ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч, які зьехаў у Расею.

У той час аўтар блёга „SierpemPO” папярэджвае расейскія ўлады, што такія ідэі могуць прывесьці да падобных патрабаваньняў з боку былых краін Савецкага Саюза. Яны могуць запатрабуюць у Расеі кампэнсацыі за маральныя, тэрытарыяльныя й эканамічныя крыўды.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт