Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Эстоніі правяла перамовы з Уладзімерам Пуціным

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.04.2019 11:53
«Пры гэтым я, зразумела, зыходзіла з пазыцый Эўрапейскага Зьвязу», – падкрэсьліла Кэрсьці Кальюлайд.
Кэрсьці Кальюлайд і Ўладзімер ПуцінКэрсьці Кальюлайд і Ўладзімер Пуцін PAP/EPA/ALEXANDER NEMENOV / POOL

Прэзыдэнт Эстоніі правяла перамовы з Уладзімерам Пуціным
Кэрсьці Кальюлайд, якая прыехала на цырымонію адкрыцьця будынка амбасады Эстоніі ў Маскве, сустрэлася ў чацьвер, 18 красавіка, з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным. Палітыкі абмеркавалі двухбаковыя адносіны, сытуацыю ва Ўкраіне й Грузіі. «Пры гэтым я, зразумела, зыходзіла з пазыцый Эўрапейскага Зьвязу», – падкрэсьліла Кэрсьці Кальюлайд.
Кажучы аб будорўлі газаправоду «Паўночны паток – 2», прэзыдэнт Эстоніі адзначыла, што прытрымліваецца рэжыму санкцый. Аднак яна выказала гатоўнасьць «прасоўвацца па іншых двухбаковых кірунках».
«Мы даўно не бачыліся. 10 гадоў таму была сустрэча на вышэйшым узроўні», – заявіў Пуцін, падкрэсьліўшы, што «адсутнасьць кантактаў паміж суседзямі – ненармальная сытуацыя». Агенцтва «Інтэрфакс» адзначае, што апошняя сустрэча паміж кіраўнікамі Расеі й Эстоніі адбылася ў 2011 годзе, калі прэзыдэнтам быў Дзьмітрый Мядзведзеў.
Адносіны паміж краінамі цяпер азмрочаныя шпіёнскім скандалам – у красавіку эстонскі суд прыгаварыў грамадзяніна Расеі й Эстоніі Дзьмітрыя Казлова да турэмнага зьняволеньня за шпіянаж на карысьць РФ. Па дадзеных сьледзтва, расейская ФСБ завэрбавала Казлова для супрацоўніцтва ў мэтах збору таемнай інфармацыі. Казлоў зьбіраў зьвесткі аб працы прэфэктуры дэпартамэнта паліцыі й памежнай аховы, інфраструктуры і супрацоўніках памежнай аховы, яе транспартных сродках, тэхніцы й рэжыме працы.
Акрамя таго, 26 сакавіка быў затрыманы былы супрацоўнік паліцыі бясьпекі Уладзімер Кулікоў, якога таксама падазраюць у шпіёнскай дзейнасьці супраць Эстоніі.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт