Logo Polskiego Radia
Print

Ангела Мэркель можа заняць пасаду кіраўніка Эўрапейскай камісіі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.04.2019 15:39
Пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт у канцы мая будзе зьмененае кіраўніцтва Эўразьвязу.
Канцер Нямеччыны Ангела МэркельКанцер Нямеччыны Ангела МэркельАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ангела Мэркель можа заняць пасаду кіраўніка Эўрапейскай камісіі
Старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер не выключае, што канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель можа заняць кіраўнічую пасаду на эўрапейскім узроўні.
Паводле эўрачыноўніка, Ангела Мэркель валодае высокімі кваліфікацыямі й павінна заняць кіраўнічую пасаду ў Эўразьвязе. Тэрмін яе паўнамоцтваў на пасадзе канцлера Нямеччыны заканчваецца ў 2021 годзе.
Многія міжнародныя камэнтатары сыходзяцца ў меркаваньні, што Ангела Мэркель магла б заняць адну зь кіруючых пасад у ЭЗ. Сама канцлер раней заяўляла, што не плянуе займаць нейкай палітычнай пасады.
Пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт у канцы мая будзе зьмененае кіраўніцтва Эўразьвязу. Раней Ангела Мэркель заяўляла, што актуальны тэрмін паўнамоцтваў будзе яе апошнім на пасадзе канцлера Нямеччыны.

Старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер не выключае, што канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель можа заняць кіраўнічую пасаду на эўрапейскім узроўні.

Паводле эўрачыноўніка, Ангела Мэркель валодае высокімі кваліфікацыямі й павінна заняць кіраўнічую пасаду ў Эўразьвязе. Тэрмін яе паўнамоцтваў на пасадзе канцлера Нямеччыны заканчваецца ў 2021 годзе, паведамляюць нямецкія СМІ.

Многія міжнародныя камэнтатары сыходзяцца ў меркаваньні, што Ангела Мэркель магла б заняць адну зь кіруючых пасад у ЭЗ. Сама канцлер раней заяўляла, што не плянуе займаць нейкай палітычнай пасады.

Пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт у канцы мая будзе зьмененае кіраўніцтва Эўразьвязу. Раней Ангела Мэркель заяўляла, што актуальны тэрмін паўнамоцтваў будзе яе апошнім на пасадзе канцлера Нямеччыны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт