Logo Polskiego Radia
Print

Пасму валасоў Леанарда да Вінчы знайшлі ў Італіі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.04.2019 13:26
Навуковыя дасьледаваньні пасма валасоў Леанарда да Вінчы распачнуцца пасьля адкрыцьця выставы юбілейнай выставы.
foto:pixabay.com

Пасму валасоў Леанарда да Вінчы знайшлі ў Італіі
Дзякуючы незвычайнай знаходцы можа будзе высьветліць генэтычны код славутага мастака й вынаходніка. Пасма валасоў Леанарда да Вінчы будзе прэзэнтаваная 2 траўня – у 500 гадавіну зь дня яго нараджэньня. Цікавая знаходка будзе паказаная ў музэі сям’і Вінчы падчас адкрыцьця выставы пад назвай «Леанарда жыве».
Дырэктар музэю Алесандра Вэдзосі паведаміў, што валасы Леанарда да Вінчы былі знойдзеныя тры гады таму ў прыватнай калекцыі ў ЗША. Сапраўднасьць матэрыялу пацьвярджаюць адпаведныя дакумэнты.
Старшыня таварыства «Спадчына Леанарда да Вінчы» Агнэс Сабато сьцьвярджае, што валасы й дакумэнты да іх ня будзяць аніякіх падзораў. Артэфакт паходзіць з Францыі з гораду Амбуаз, дзе пахаваны майстар.
Навуковыя дасьледаваньні пасма валасоў Леанарда да Вінчы распачнуцца пасьля адкрыцьця выставы. Атрыманыя вынікі ДНК будуць параўнаныя з ДНК нашчадкаў да Вінчы. Адным зь іх зьяўляецца знакаміты італьянскі мастак і рэжысёр Франка Дзефірэлі.

Дзякуючы незвычайнай знаходцы можа будзе высьветліць генэтычны код славутага мастака й вынаходніка. Пасма валасоў Леанарда да Вінчы будзе прэзэнтаваная 2 траўня – у 500 гадавіну зь дня яго нараджэньня. Цікавая знаходка будзе паказаная ў музэі сям’і Вінчы падчас адкрыцьця выставы пад назвай «Леанарда жыве».

Дырэктар музэю Алесандра Вэдзосі паведаміў, што валасы Леанарда да Вінчы былі знойдзеныя тры гады таму ў прыватнай калекцыі ў ЗША. Сапраўднасьць матэрыялу пацьвярджаюць адпаведныя дакумэнты.Старшыня таварыства «Спадчына Леанарда да Вінчы» Агнэс Сабато сьцьвярджае, што валасы й дакумэнты да іх ня будзяць аніякіх падзораў. Артэфакт паходзіць з Францыі з гораду Амбуаз, дзе пахаваны майстар.

Навуковыя дасьледаваньні пасма валасоў Леанарда да Вінчы распачнуцца пасьля адкрыцьця выставы. Атрыманыя вынікі будуць параўнаныя з ДНК нашчадкаў да Вінчы. Адным зь іх зьяўляецца знакаміты італьянскі мастак і рэжысёр Франка Дзефірэлі.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт