Logo Polskiego Radia
Print

У Вэнэсуэлі процістаяць апазыцыя і прэзыдэнт

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.05.2019 09:07
Лідар вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо заявіў аб пачатку «апошняй фазы» адхіленьня прэзыдэнта Нікаляса Мадура ад улады.
Дэманстрацыя ў КаракасеДэманстрацыя ў КаракасеФота: EPA/Miguel Gutierrez

Лідар вэнэсуэльскай апазыцыі, сьпікер парлямэнта краіны і прызнаны часткай дзяржаў сьвету (у тым ліку Польшчай) прэзыдэнтам Вэнэсуэлі Хуан Гуайдо заявіў 30 красавіка аб пачатку «апошняй фазы» адхіленьня прэзыдэнта Нікаляса Мадура ад улады.

Хуан Гуайдо заклікаў жыхароў краіны і армію спыніць праўленьне Мадура, якое назваў «узурпацыяй».

У цэнтры сталіцы Вэнэсуэлі, Каракаса, адбываюцца сутыкненьні паміж супрацоўнікамі сіл бясьпекі і дэманстрантамі, якія падтрымліваюць Хуана Гуайдо.

Дэманстранты кідаюць камяні ў паліцэйскіх і салдат, тыя адказваюць сьлязістым газам і вадой з вадамётаў.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа паведаміў, што непрызнаны Вашынгтонам, а таксама Варшавай і больш чым 50 краінамі сьвету прэзыдэнт Вэнэсуэлі Нікаляс Мадура быў гатовы пакінуць Каракас ў аўторак раніцай, але пасьля ўмяшаньня Расеі зьмяніў свае пляны.

Саветнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан папярэдзіў Расею, каб тая ня ўмешвалася ва ўнутраныя справы Вэнэсуэлі.

Джон Болтан паведаміў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пастаянна сочыць за падзеямі ў Вэнэсуэлі.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт