Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік дыпляматыі Ўкраіны падасьць у адстаўку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2019 16:16
Пра гэта міністар Павел Клімкін заявіў пасьля сустрэчы з новым прэзыдэнтам краіны.
Новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.Новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.PAP/EPA/STEPAN FRANKO

Кіраўнік дыпляматыі Ўкраіны падасьць у адстаўку
Пра гэта міністар Павел Клімкін заявіў пасьля сустрэчы з новым прэзыдэнтам краіны.
Кіраўнік украінскай дыпляматыі падасьць у адстаўку. Пра гэта ён заявіў пасьля сустрэчы з новаабраным прэзыдэнтам краіны Ўладзімірам Зяленскім.
Міністар Павел Клімкін паведаміў, што хоча прытрымлівацца прынцыпаў палітычнай культуры, а новы прэзыдэнта павінен мець магчымасьць выбіраць людзей, зь якімі хоча супрацоўнічаць у галіне зьнешняй і абароннай палітыкі.
Менавіта таму ён намерваецца падаць у адстаўку.
Міністар замежных спраў ацаніў сваю размову з Уладзімірам Зяленскім, як прадуктыўную й дадаў, што прапанаваў новаму прэзыдэнту сваю дапамогу ў кансультацыях і перамовах за мяжой.
Нагадаем, ва Ўкраіне, гэта прэзыдэнт прызначае міністраў абароны й замежных спраў. Сярод магчымых кандыдатаў на пасаду новага міністра замежных спраў называецца прозьвішча члена выбарчай каманды Ўладзіміра Зяленскага экс-міністра фінансаў Аляксандра Данілюка.
аз

Кіраўнік украінскай дыпляматыі падасьць у адстаўку. Пра гэта ён заявіў пасьля сустрэчы з новаабраным прэзыдэнтам краіны Ўладзімірам Зяленскім.

Міністар Павел Клімкін паведаміў, што хоча прытрымлівацца прынцыпаў палітычнай культуры, а новы прэзыдэнт павінен мець магчымасьць выбіраць людзей, зь якімі хоча супрацоўнічаць у галіне зьнешняй і абароннай палітыкі.
Менавіта таму ён намерваецца падаць у адстаўку.

Міністар замежных спраў ацаніў сваю размову з Уладзімірам Зяленскім, як прадуктыўную й дадаў, што прапанаваў новаму прэзыдэнту сваю дапамогу ў кансультацыях і перамовах за мяжой.

Нагадаем, ва Ўкраіне, гэта прэзыдэнт прызначае міністраў абароны й замежных спраў. Сярод магчымых кандыдатаў на пасаду новага міністра замежных спраў называецца прозьвішча члена выбарчай каманды Ўладзіміра Зяленскага экс-міністра фінансаў Аляксандра Данілюка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт