Logo Polskiego Radia
Print

Казахстан выбірае прэзыдэнта краіны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2019 11:12
У нядзелю ў рэспубліцы стартавалі пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары.
Foto: http://www.akorda.kz

А 07 гадзіне (05:00 менскага часу) мясцовага часу у Казахстане пачаліся выбары прэзыдэнта. Галасаваньне пройдзе на 9970 выбарчых участках унутры краіны, а яшчэ 64 участкі будуць працаваць за мяжой.

Як адзначыла сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі рэспублікі Сабіла Мустафіна да завяршэньня галасаваньня, да 20:00 (17:00 па Менску) гадзіны ЦВК будзе публікаваць толькі дадзеныя пра яўку. Падлік галасоў пачнецца адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў.

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць сем кандыдатаў, чацьвёра з іх вылучаныя партыямі, у тым ліку дзеючы прэзыдэнт краіны Касым-Жомарт Такаеў, які прадстаўляе кіруючую партыю «Нур Атан» ( «Святло Айчыны»).

У выбарчай кампаніі таксама ўдзельнічаюць дэпутаты Мажыліса (ніжняй палаты парлямэнта) і прадстаўнікі грамадзкіх абʼяднаньняў.

Упершыню за гады незалежнасьці краіны ў выбарах не прымае ўдзел у якасьці кандыдата першы прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт