Logo Polskiego Radia
Print

Карціна Яна Матэйкі «Люблінская унія» экспануецца ў Вільні

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 30.06.2019 12:06
У бліжэйшыя некалькі месяцаў карціна Яна Матэйкі «Люблінская унія» будзе прадстаўлена ў музэі «Палац вялікіх князёў літоўскіх» у Вільні.
Карціна Яна Матэйкі «Люблінская унія»Карціна Яна Матэйкі «Люблінская унія»Фота: Commons.wikimedia.org/public domain

Карціна Яна Матэйкі «Люблінская унія» адправілася зь Любліна ў Вільню. 1 ліпеня спаўняецца 450-годзьдзе Люблінскай уніі, якая прывяла да аб’яднаньня ў адну дзяржаву Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага.

Работа, якая адлюстроўвае падзеі 1569 года, пакінула Люблінскі музэй, у якім захоўваецца пастаянна. Музэй знаходзіцца на рэканструкцыі, і на працягу некалькіх месяцаў Галерэя польскага жывапісу, у якой выстаўлялася карціна Матэйкі, была недаступная для публікі.

У бліжэйшыя некалькі месяцаў «Люблінская унія» будзе прадстаўлена ў Нацыянальным музэі «Палац вялікіх князёў літоўскіх» у Вільні. Карціна «Люблінская унія» была напісана Матэйкам у сувязі з 300-й гадавінай стварэньня Рэчы Паспалітай.

IAR/vk

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт