Logo Polskiego Radia
Print

Абраны старшыня Эўрапарлямэнту

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.07.2019 14:05
63-гадовы італьянец Давід-Марыя Сасолі доўгі час працаваў журналістам у Італіі, а ў 2009 сышоў у палітыку і быў абраны ў Эўрапейскі Парлямэнт.
Давід-Марыя СасоліДавід-Марыя Сасолі PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Абраны старшыня Эўрапарлямэнту
3 ліпеня дэпутаты на сэсіі ў Страсбургу абралі на пасаду старшыні Эўрапейскага арлямэнту італьянца Давіда-Марыю Сасолі. Палітык прадстаўляе групу “Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў”.
У другім туры галасаваньня Сасолі падтрымалі 345 дэпутатаў пры мінімальна неабходных 334 галасах. Для абраньня кандыдату неабходна было набраць 50% + 1 голас. Галасаваньне праходзіла патаемна.
63-гадовы Давід-Марыя Сасолі доўгі час працаваў журналістам у Італіі, а ў 2009 сышоў у палітыку і быў абраны ў Эўрапейскі Парлямэнт ад Дэмакратычнай партыі, якая ў той была правячай італьянскай партыяй.
У 2014 годзе Сасолі зноў стаў дэпутат ад Дэмакратычнай і быў абраны на пасаду намесьніка старшыні Эўрапейскага Парлямэнту.
Папярэднім старшынёй гэтага эўрапейскага інстутут улады таксама быў прадстаўнік Італіі – Антоніа Таяні.

3 ліпеня дэпутаты на сэсіі ў Страсбургу абралі на пасаду старшыні Эўрапейскага Парлямэнту італьянца Давіда-Марыю Сасолі. Палітык прадстаўляе групу “Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў”.

У другім туры галасаваньня Сасолі падтрымалі 345 дэпутатаў пры мінімальна неабходных 334 галасах. Для абраньня кандыдату неабходна было набраць 50% + 1 голас. Галасаваньне праходзіла патаемна.

63-гадовы Давід-Марыя Сасолі доўгі час працаваў журналістам у Італіі, а ў 2009 сышоў у палітыку і быў абраны ў Эўрапейскі Парлямэнт ад Дэмакратычнай партыі, якая ў той была правячай італьянскай партыяй. У 2014 годзе Сасолі зноў стаў дэпутат ад Дэмакратычнай і быў абраны на пасаду намесьніка старшыні Эўрапейскага Парлямэнту.

Папярэднім старшынёй гэтага эўрапейскага інстутут улады таксама быў прадстаўнік Італіі – Антоніа Таяні.

IAT/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт