Logo Polskiego Radia
Print

Моцны землятрус адбыўся ў Каліфорніі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.07.2019 13:04
Паводле паведамленьня газэты The Los Angeles Times, гэты землятрус стаў самым моцным у рэгіёне за апошнія 20 гадоў.
Землятрус у Каліфорніі Землятрус у Каліфорніі PAP/EPA/ETIENNE LAURENT

Моцны землятрус адбыўся ў Каліфорніі
Землятрус сілай у 7,1 бала паводле Рыхтэра адбыўся ў пятніцу, 5 ліпеня, у Каліфорніі. Гэта быў другі землятрус пасьля перапынку ў 34 гадзіны, першы штуршок быў значна слабейшы. Паводле паведамленьня газэты The Los Angeles Times, гэты землятрус стаў самым моцным у рэгіёне за апошнія 20 гадоў.
Далей адзначаецца, што штуршкі ад землятрусу адчулі мільёны людзей па ўсім рэгіёне, уключаючы раёны вакол Лос-Анжэлеса й Лас-Вегаса. Паводле інфармацыі агенцтва AFP, у Лос-Анжэлесе катаклізм прывёў да частковага адключэньня электраэнэргіі, аднак большых наступстваў землятрус на шчасьце ня меў.
У сацыяльнай сетцы Twitter пад хэштэгам #earthquake відавочцы апублікавалі фатаграфіі пахіліўшыся дамоў і відэа, на якіх бачна, як у выніку падземных штуршкоў, выплюхваецца вада з басэйнаў або разгойдваюцца падвешаныя да столі рэклямныя шыльды крамаў.
Моц землятрусу з эпіцэнтрам у раёне невялікага горада Рыджкрэста, таго, што адбыўся днём раней, ацэньваецца ў 6,4 бала.

Землятрус сілай у 7,1 бала паводле Рыхтэра адбыўся ў пятніцу, 5 ліпеня, у Каліфорніі. Гэта быў другі землятрус пасьля перапынку ў 34 гадзіны, першы штуршок быў значна слабейшы. Паводле паведамленьня газэты The Los Angeles Times, гэты землятрус стаў самым моцным у рэгіёне за апошнія 20 гадоў. Далей адзначаецца, што штуршкі ад землятрусу адчулі мільёны людзей па ўсім рэгіёне, уключаючы раёны вакол Лос-Анжэлеса й Лас-Вегаса.

Паводле інфармацыі агенцтва AFP, у Лос-Анжэлесе катаклізм прывёў да частковага адключэньня электраэнэргіі, аднак большых наступстваў землятрус на шчасьце ня меў. У сацыяльнай сетцы Twitter пад хэштэгам #earthquake відавочцы апублікавалі фатаграфіі пахіліўшыся дамоў і відэа, на якіх бачна, як у выніку падземных штуршкоў, выплюхваецца вада з басэйнаў або разгойдваюцца падвешаныя да столі рэклямныя шыльды крамаў.

Моц землятрусу з эпіцэнтрам у раёне невялікага горада Рыджкрэста, таго, што адбыўся днём раней, ацэньваецца ў 6,4 бала.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт