6 жніўня 1945 г. - атамная бамбардзіроўка Хірасімы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.08.2011 19:51
-
Лісток календара_Хірасіма.mp3
Амэрыканцы плянавалі скінуць на Японію некалькі атамных бомбаў
Гэтая падзея - адна з самых трагічных у гісторыі Другой Сусьветнай вайны, калі амэрыканцы скінулі першую атамную бомбу падчас вайны супраць Японіі. Асноўнай прычынай бамбардзіроўкі было жаданьне хутчэй скончыць вайну й прымусіць Японію да капітуляцыі.
На думку амэрыканскага камандваньня, прымяненьне атамнай зброі прывяло да мінімізацыі ахвяраў сярод амэрыканскіх войскаў. Больш таго, гэта быў адказ на татальную вайну, якую вяла Японія супраць суседзяў. Таму маральны бок прымяненьня зброі занадта не хваляваў амэрыканскі генэралітэт.
26 ліпеня 1945 году тры саюзныя краіны: ЗША, Вялікабрытанія і Кітай высунулі ўльтыматум, які ўвайшоў у гісторыю як Патсдамская дэклярацыя, якая патрабавала ад Японіі безумоўнай капітуляцыі, у іншым выпадку, як казалася ў дэкларацыі, саюзьнікі распачнуць атаку, якая непазьбежна прывядзе да зьнішчэньня войска і японскай зямлі. У дэклярацыі не было сказана ані слова пра атамную бомбу.
Зразумела, што японцы не пагадзіліся на гэты ўльтыматум і былі гатовыя да абароны.
Было прынятае рашэньне бамбіць Японію. Хірасіма была прыярытэтным цэлем, запаснымі лічыліся Нагасакі й Кахура. Гэтым гарадам у той дзень пашчысьціла, бо яны былі закрытыя хмарамі.
Нагасакі быў пятым па колькасьці насельніцтва горадам у Японіі. У ім на той момант пражывала каля 245 тыс. чалавек. Большасьць будынкаў былі драўнянымі, адна- альбо двухпавярховымі.
У 8 гадзін 15 хвілін па мясцовым часе была скінута бомба “Малыш”. Яна выбухнула ў 600 мэтрах над зямлёй, зьнішчаючы й забіваючы ўсё і ўсіх на адлегласьці некалькіх кілямэтраў. Людзі імгненна ператварыліся ў попел, дамы зрывала зь зямлі, горад гарэў.
У выніку выбуху адразу загінула каля 80 тысячаў чалавек. Неўзабвве ў выніку прамянёвай хваробы й ранаў колькасьць памерлых павялічылся да 166 тысячаў чалавек. У наступныя гады яна вырасла да 200 тыс.
Тым ня менш, першы выбух не зламіў духу японцаў, яны былі гатовыя да вайны. Толькі другая бомба, скінутая на Нагасакі, прымусіла імпэратара пайсьці на капітуляцыю.
Павал Усаў