Logo Polskiego Radia
Print

Лібія: актуальная сытуацыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2011 14:42
Паўстанцы імкнуцца да ўлады, Кадафі заклікае сваіх прыхільнікаў да барацьбы.

/

Муамар Кадафі заклікае сваіх прыхільнікаў да змаганьня. У дадзены час месцазнаходжаньне Муамара Кадафі невядомае. Лібійскія паўстанцы занялі амаль увесь горад Трыпалі і ўмацаваныя аб’екты, дзе раней хаваўся дыктатар.

У прамове, якая прагучала па тэлебачаньні, Муамар Кадафі заявіў, што адступленьне яго войскаў з занятых паўстанцамі тэрыторый зьяўляецца тактычным крокам. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў да барацьбы.

Тым часам прадстаўнікі паўстанцкай Часовай нацыянальнай рады заяўляюць, што выбары новых уладаў краіны адбудуцца праз 8 месяцаў, а Муамар Кадафі пасьля яго затрымання будзе пастаўлены перад судом.

Урад паўстанцаў плянуе таксама ў хуткім часе пераехаць з Бэнгазі ў Трыпалі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт