Цела Кадафі ў лядоўні (фота)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.10.2011 12:48
Цела Кадафі выстаўлена на агляд у прамысловым халадзільніку (УВАГА! ШАКАЮЧЫЯ ЗДЫМКІ).
Цела Кадафі выстаўлена на ўсеагульны агляд у прамысловым халадзільніку ў гандлёвым цэнтры ў лібійскай Місраце.
Жыхары Місраты выстраіліся ў доўгія чэргі да гандлёвага цэнтру, дзе ў адным з халадзільнікаў для гародніны ляжыць цела забітага лібійскага дыктатара.
Палкоўніка Кадафі пахаваюць у сакрэтным месцы, каб яго магіла ня стала месцам паломніцтва для яго прыхільнікаў.
Нагадаем, 20 кастрычніка Муамар Кадафі загінуў ад агнястрэльных раненьняў у родным горадзе Сірт.
Тым часам Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў патрабуе правядзеньня незалежнага сьледзтва, датычнага прычын і акалічнасьці сьмерці Муамара Кадафі. Новыя лібійскія ўлады сьцьвярджаюць, што былы дыктатар памёр ад раненьняў. Аднак міжнародная арганізацыя не выключае, што палкоўнік памёр у выніку лінчаваньня, што, дарэчы, бачна на відэа, апублікаваным у інтэрнэце.
вс
На здымках: М.Кадафі пасьля сьмерці
фота: EPA/PAP