Logo Polskiego Radia
Print

Емэн: новы ўрад

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.12.2011 13:58
Новы ўрад будзе кіраваць краінай да парлямэнцкіх выбараў, заплянаваных на люты.

/

У Емэне новы часовы ўрад. Учора яго чальцы прынялі ўрачыстую прысягу ў сталіцы краіны Сане.

Емэн зьяўляецца чацьвёртай краінай, у якой антыўрадавыя пратэсты прывялі да зьмены ўлады.

Новы ўрад будзе кіраваць краінай цягам трох бліжэйшых месяцаў, то бок да парлямэнцкіх выбараў, заплянаваных на люты.

Да гэтага часу прэзыдэнт Алі Абдула Салех павінен адмовіцца ад сваёй пасады.

Месцы ў новым урадзе падзеленыя па палове паміж прыхільнікамі й праціўнікамі прэзыдэнта Салеха.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт