Logo Polskiego Radia
Print

У 2011 загінула 106 журналістаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.12.2011 07:52
Больш за 20 зь іх страціла жыцьцё падчас паўстаньняў у арабскіх краінах.

/

У 2011 годзе ў сьвеце загінула прынамсі 106 журналістаў. Больш за 20 зь іх страціла жыцьцё падчас паўстаньняў у арабскіх краінах – паведаміла арганізацыя Press Emblem Campaign зь сядзібаю ў Жэнэве. Больш за 100 журналістаў сталі мэтаю атакаў, былі ахвярамі запужваньня, арыштаваныя й параненыя ў такіх краінах як Эгіпет, Лібія, Сырыя, Туніс, Емэн. З рапарту арганізацыі вынікае, што рэпартэрская ці публіцыстычная праца найбольш небясьпечная ў Мэксыцы й Пакістане. У першай з гэтых краін загінула 12 журналістаў, пераважна ў выніку сутычак войска з наркотыкавымі бандамі. На другім месцы – Пакістан, дзе загінула 11 журналістаў, пераважна працуючых на мяжы з Афганістанам.

Чарговыя месцы ў рэйтынгу самых небясьпечных месцаў займаюць: Афганістан, Ірак, Лібія, Філіпіны. Сем чалавек загінула інфармуючы пра паўстаньне супраць Муамара Кадафі.

Арганізацыя адзначае, што двое з траіх журналітсаў, якія загінулі ў бягучым годзе, былі забітыя спецыальна.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт