Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы скарачаюць імпарт газу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2012 18:34
Расея нагадвае, што дамова дзейнічае па прынцыпу „Take or pay”.

/

Украіна абмежавала колькасьць імпартаванага з Расеі газу. Згаданым крокам абураныя ўлады ў Маскве, якія сьцьвярджаюць, што гэта пярэчыць дзейсным дамовам.

Міністар энэргетыкі й вугальнай прамысловасьці Ўкраіны Юрый Байко заявіў, што з 1 студзеня колькасьць імпартаванага з Расеі газу зьменшылася на палову. Палітык абяцаў таксама, што ў будучыні Кіеў будзе купляць у расейцаў столькі «блакітнага паліва», колькі яму спатрэбіцца.

Расейскі бок зьдзіўлены згаданым крокам. Паводле дамоваў з 2009 году, калі колькасьць імпартаванага паліва меншая, чым прадугледжвае дамова, Украіна павінна заплаціць штраф.

Украінска-расейскія перамовы па новых цэнах на газ працягваюцца ўжо некалькі месяцаў. Украінцы дамагаюцца ніжэйшай цаны на «блакітнае паліва» й хочуць плаціць 230 даляраў за 1 тысячу кумабэтраў газу. Цяпер яны плацяць больш за 400 даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт