Захад вяртае Лібіі грошы Кадафі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
12.01.2012 11:20
Усяго ў заходніх банках замарожана каля 150 мільярдаў даляраў, якія належаць Лібіі.
Міністар замежных спраў Часовай нацыянальнай рады Лібіі Ашура бін Хаяль паведаміў, што Захад пачаў перасылаць у краіну актывы рэжыму Кадафі, замарожаныя падчас грамадзянскай вайны.
Усяго ў заходніх банках замарожана каля 150 мільярдаў даляраў, якія знаходзяцца на рахунках Лібіі, асобных арганізацый і чальцоў кляна Кадафі.
Бін Хаяль заявіў, што ня можа назваць дакладнай лічбы, але ўпэўнены ў тым, што Лібія атрымала ўжо, прынамсі, 20 мільярдаў даляраў. З гэтай сумы 10 млрд. перавяла на лібійскія рахункі Вялікабрытанія. Нямеччына пагадзілася размарозіць 8 млрд. эўра.
дг