Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ адмяніў санкцыі супраць Бірмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.01.2012 17:26
Рашэньне ЭЗ зьвязанае з дэмакратычнымі рэформамі, якія праходзяць у краіне.

/

Эўразьвяз адмяніў частку санкцыяў у дачыненьні да Бірмы. Згаданае рашэньне было прынятае падчас сёньняшняй сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ у Брусэлі.

Кіраўнікі МЗС згадзіліся на адмену візавых абмежаваньняў супраць высокапастаўленых прадстаўнікоў бірманскіх уладаў, у тым ліку прэзыдэнта краіны й некаторых чальцоў ураду.

Рашэньне ЭЗ зьвязанае з дэмакратычнымі рэформамі, якія праходзяць у Бірме. Кіраўнікі МЗС чальцоўскіх краінаў ЭЗ з задавальненьнем прынялі плян сыстэмных пераўтварэньняў у згаданай краіне.

Брусэль увёў санкцыі супраць Бірмы ў 2006 годзе з-за рэпрэсіяў у дачыненьні да дэмакратычнай апазыцыі з боку кіруючай краінай вайсковай хунты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт