Logo Polskiego Radia
Print

Нікаля Сарказі не даруе Турцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.02.2012 18:58
Справа тычыцца масавых забойстваў армян туркамі ў гады 1915-1923.

Прэзыдэнт Францыі падрыхтуе новы тэкст закону аб генацыдзе, калі Канстытуцыйная рада аспрэчыць дакумэнт, прыняты парлямэнтам.

Справа тычыцца масавых забойстваў армян туркамі ў гады 1915-1923.

Нікаля Сарказі абвясьціў, што адразу пасьля адмовы ад закона Канстытуцыйнай радай ён прадставіць новы тэкст закона аб падзеях пачатку ХХ стагодзьдзя.

Інфармацыя паступіла зь дзяржаўных крыніц. Паводле іх, прэзыдэнт Францыі намагаецца захаваць у сіле пакараньне за адмаўленьне ці памяншэньне маштабу актаў генацыду, прызнаных францускай дзяржавай. Да гэтай пары гаварылася толькі пра Халакост. Новы закон таксама распаўсюджваецца на масавыя забойствы, зьдзейсьнены у гадах 1915-1923 туркамі на армянах.

Турцыя рашуча аспрэчвае сьцвярджэньні, што гэта быў генацыд. Прыняцьцё францускім парляментам новага закона раскрытыкавалі ўлады ў Анкары й прыгразілі санкцыямі.

Новы закон выклікаў шмат спрэчак. Міністр замежных спраў Францыі Ален Жупэ акрэсьліў яго няўдалым і прынятым ў самы непрыдатны для таго час.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт