Суд над паплечнікамі Кадафі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.02.2012 13:43
Гэта першыя слуханьні працэсу над прадстаўнікамі рэжыму Муамара Кадафі.
5-га лютага ў Лібіі 41 былы паплечнік зрынутага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі паўстаў перад ваенным судом у горадзе Бэнгазі.
Яны абвінавачваюцца ў падтрымцы рэжыму Кадафі ў яго спробах задушыць народныя выступы, а таксама ў фармаваньні „злачынных груповак”.
Большасьць абвінавачаных, гэта цывільныя асобы.
Гэта першыя слуханьні судовага працэсу над прадстаўнікамі рэжыму Кадафі. Яны праходзяць пры ўзмоцненых мерах бясьпекі.
аз