Logo Polskiego Radia
Print

eCall у кожным аўтамабілі ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.02.2012 08:00
Сыстэма наладзіць сувязь з ратавальнымі службамі ў момант аварыі.

/

Эўразьвяз хоча, каб да 2015 году ва ўсіх аўтамабілях, якія прадаюцца на тэрыторыі чальцоўскіх краінаў ЭЗ, былі наладжаныя аўтаматычныя сыстэмы выкліку дапамогі. Усталяваньне сыстэмы eCall у аўтамабілі будзе каштаваць як мінімум 100 эўра. У выпадку ДТЗ яна павінна аўтаматычна адправіць паведамленьне пра надзвычайную сытуацыю на нумар экстраннай службы 112.

Сыстэма наладзіць сувязь са згаданым нумарам нават тады, калі кіроўца й пасажыры буцуць непрытомныя. Пры дапамозе сыстэмы eCall ня можна будзе сачыць за аўтамабілем, паколькі яна спрацуе толькі ў момант аварыі.

Паводле Эўрапейскай камісіі, сыстэма eCall павінна павялічыць эфэктыўнасьць дзеяньня службы экстранай дапамогі. Паводле эўрачыноўнікаў, у гарадох час даезду ратаўнікоў да месца ДТЗ скароціцца на 40 %, а ў вёсцы – на палову.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт