Самыя крымінальныя гарады сьвету
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.02.2012 11:21
-
крымінальныя гарады сьвету.mp3
Паводле дасьледаваньня амэрыканскіх спэцыялістаў.
Часопіс Foreign Policy прааналізаваў крымінальную статыстыку й вызначыў, у якіх гарадах плянэты здараецца больш за ўсё забойстваў на 100 тысяч чалавек насельніцтва.
Безапеляцыйнае лідарства ў 2012 годзе ўтрымлівае Лацінская Амэрыка.
Напрыклад, крымінальны паказчык горада С’юдад Хуарэс (Мэксыка) – 191 забойства. Тут бесьпераппынную крывавую барацьбу вядуць наркакартэлі, што перапраўляюць какаін у ЗША. Таму горад прызнаны самым крымінальным.
Другое месца займае вэнэсуэльскі Каракас. Толькі па афіцыйных дадзеных тут здараецца 130 забойстваў. Па неафіцыйных – да 190 трупаў на 100 тысяч чалавек насельніцтва за год.
“Бронзавы мэдаль па крымінальнасьці” прысудзілі гватэмальскаму гораду Сан-Пэдра-Сула – 119 забойстваў.
У рэйтынгу часопіса Foreign Policy зь дзесяці гарадоў плянэты аж шэсьць – гэта Лацінская Амэрыка. Два – гэта, як ні дзіўна, мэгаполісы ЗША: Новы Арлеан і Дэтройт.
Афрыканскі кантынэнт прадстаўляе Кэйптаўн. Акеанію – горад Порт-Морсбі з Папуа-Новай-Гвінеі.
Крытыкі гэтага крымінальнага рэйтынгу падкрэсьліваюць, што часопіс Foreign Policy ня можа ведаць сапраўдную статыстыку па некаторых гарадах сьвету, як, напрыклад, Масква. І шакуючая рэчаіснасьць шмат дзе наўмысна ўтойваецца й прыфарбоўваецца.
Аляксандар Парошын