Вільня: пратэст супраць закону аб асьвеце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.03.2012 13:25
Мітынг арганізаваны ў першую гадавіну ўвядзеньня згаданага закону.
Некалькі тысячаў чалавек пратэстуюць сёньня ў Вільні супраць новага закону аб асьвеце. Нагадаем, прыняты год таму летувіскім парлямэнтам закон прадугледжвае, між іншым, павелічэньне колькасьці прадметаў на летувіскай мове ў школах з нацыянальнымі мовамі навучаньня.
У пратэсьце ўдзельнічаюць, між іншым, прадстаўнікі Летувіская прафсаюзу працаўнікоў асьветы, настаўнікі школаў нацыянальных меншасьцяў у Летуве, школьная моладзь і бацькі.
Мітынг арганізаваны ў першую гадавіну ўвядзеньне закону, супраць якога асабліва пратэставалі летувіскія палякі. Паводле прадстаўнікоў польскай меншасьці ў Летуве, згаданы закон - гэта пачатак канца польскай школы ў згаданай краіне.
аз