Logo Polskiego Radia
Print

Улады Бірмы пачынаюць перамовы з сэпаратыстамі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.04.2012 07:00
Гэта яшчэ адзін крок на шляху да дэмакратызацыі – лічаць экспэрты.

Фота:
Фота: news.eastvillagers.org

Прэзыдэнт Бірмы Тэйн Сэйн сустрэўся з прадстаўнікамі нацыянальнага саюзу карэнаў – групоўкі, якая вядзе ўзброеную барацьбу за незалежнасьць свайго народу, што складае 7% насельніцтва Бірмы. Экспэрты называюць сустрэчу гістарычнай, лічаць яе важным крокам на шляху да дэмакратызацыі Бірмы.

Вайскоўцы, якія кіруюць М’янмай на працягу больш як 20 гадоў, цяпер паказваюць сьвету гатоўнасьць урэгуляваць адносіны з нацыянальнымі меншасьцямі. Нацыянальны саюз карэнаў – гэта толькі адно з узброеных фармаваньняў этнічных меншасьцяў, якія змагаюцца супраць цэнтральных уладаў. Карэны дамагаюцца незалежнасьці. Іншыя – аўтаноміі.

У мінулым годзе вайскоўцы перадалі ўладу ў М’янме ў рукі прызначанага імі цывільнага ўраду. Былы генэрал Тэйн Сэйн пачаў дыялёг з дэмакратычнай апазыцыяй і паабяцаў далейшыя рэформы.

Карэны, у адрозьненьне ад астатніх жыхароў Бірмы, зьяўляюцца не будыстамі, а хрысьціянамі.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт