Logo Polskiego Radia
Print

Украінская апазыцыя: не байкатуйце чэмпіянату!

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 04.05.2012 16:16
Паплечнікі Юліі Цімашэнкі прапануюць іншы спосаб пакараць Віктара Януковіча.
Фота: UNIANФота: UNIAN

Фота:
Фота: UNIAN

Украінская апазыцыя заклікала заходніх палітыкаў не байкатаваць Чэмпіянату Эўропы па футболе. Гэта ўдарыць не па ўрадзе, а па звычайных украінцах – лічыць лідар украінскага “Фронту пераменаў” Арсеній Яцэнюк. Яго партыя будзе ўдзельнічаць у парямэнцкіх выбарах разам з партыяй “Бацькаўшчына” Юліі Цімашэнкі. Арсеній Яцэнюк лічыць, што лепшым выйсьцем было б увесьці пэрсанальныя санкцыі супраць Віктара Януковіча. Гэта ён адказвае за перасьлед апазыцыі.

Заклікі байкатаваць Euro 2012 зьявіліся пасьля таго, як былая прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што вартаўнікі харкаўскай калёніі яе зьбілі. Байкатаваць Чэмпіянат Эўропы па футболе намераныя ўсе эўракамісары, уключаючы старшыню Эўракамісіі Жазэ Барозу. Ад сустрэчаў з украінскімі ўладамі адмовіліся старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц, аўстрыйскі ўрад, нямецкі міністар навакольнага асяродзьдзя.

Лідар галоўнай польскай апазыцыйнай партыі “Права й справядлівасьць” заклікаў перанесьці фінал Чэмпіянату Эўропы з Кіева ў Варшаву. Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск, у сваю чаргу, заклікае не байкатаваць чэмпіянату.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт