Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь супраць польскіх консулаў?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.05.2012 15:43
Атрымаць польскую візу ў Беларуі ўсё цяжэй.

Вінаваты ў гэтым не польскі бок, піша штодзёнка “Rzeczpospolita”.

Газэта працягвае абмяркоўваць праблемы з атрыманьнем польскіх віз у Беларусі. Штодзёнка зазначае, што ёсьць вялізарныя праблемы з працай сыстэмы „Электроннае консульства”. Немагчыма залягавацца ў сыстэму ды запісацца на размову з консулам. Перад будынкам польскага консульства ў Менску стаяць ажно тры чэргі: на праверку дакумэнтаў, па нацыянальныя візы й па візы Шэнген. У Горадні нават дзейнічае “візавая мафія”, якая купляе ад працаўнікоў консульства свабодныя тэрміны на размову з консулам, а потым прадае іх па 15-20 эўра.

Міністэрства замежных справаў Польшчы патлумачыла польскаму выданьню сваё бачаньне сытуацыі. Летась Польшча выдала беларусам 300 тысяч візаў, што на 49% больш чым год раней. Іншыя ж амбасады краінаў ЭЗ у Беларусі выдалі на 11% візаў менш. - У Беларусі працуе 12 консулаў, патрэбна ў тры разы больш, каб забясьпечыць попыт на візы, - зазначыў прэсавы сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі.

На гэта ня хочуць пагадзіцца беларускія ўлады. Прэсавы сакратар беларускага МЗС патлумачыў прычыны гэтага рашэньня. Маўляў польскія консулы працуюць “мала прадуктыўна”, больш прадуктыўныя беларускія консулы ў Польшчы, колькасьць якіх значна меншая, цытуе словы Андрэя Савіных польскае выданьне. Беларускі бок зазначыў, што польскае консульства павінна “забясьпечыць шырэйшы канал доступу на інтэрнэт-старонку”, каб аптымізаваць інтэрнэт-сыстэму запісаў на падачу дакумэнтаў.

Польскі бок адказвае, што ў Беларусі доступ да інтэрнэту рэгулюе манапаліст і ёсьць праблемы з працай сыстэмы. Апоч таго, на падачу дакумэнтаў запісваюцца цэлыя мікрараёны. Польскі бок ня можа ўсім заблякаваць доступ. Менавіта гэтыя тэрміны потым прадаюцца.

У справе візаў у Беларусі ды ва Ўкраіне польскі бок апынуўся ў тупіковай сытуацыі, піша “Rzeczpospolita”. На Ўкраіне летась выдана 527 тысяч візаў, Польшча ня можа павялічыць колькасьць консулаў па тэхнічных прычынах. У Беларусі – па палітычных. Пры гэтым, зазначае штодзёнка, колькасьць ахвотных атрымаць польскую візу не зьменшыцца.

юл

tags: візы
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт