Logo Polskiego Radia
Print

Бандыты прыедуць на EURO

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2012 15:15
Польская паліцыя не атрымала дадзеных пра хуліганаў зь Нямеччыны ды з Англіі.

Сьпісы перадалі толькі Расея й Беларусь.

Сярод натоўпу заўзятараў, якія прыедуць на чэмпіянат Эўропы па футболе ў Польшчу – праўдападобна іх будзе каля 1,5 мільёна чалавек) будуць таксама хуліганы, якія атрымалі судовую забарону ўваходзіць на тэрыторыю стадыёнаў.

Галоўная камэндатура паліцыі дагэтуль не атрымала сьпісаў такіх асоб. А ён неабходны, каб вылавіць хуліганаў і не прапусьціць іх на стадыён.

Сьпіс „патэнцыйна” небясьпечных асоб перадала польскай паліцыі Расея й Беларусь, дзяржавы, якія не ўваходзяць у Шэнген.

Галоўная камэндатура дамовілася ў справе хуліганаў з 18-цю дзяржавамі, нацыянальныя зборныя якіх будуць выступаць на EURO і з транзытнымі краінамі. Тым ня меш, стварыць такі сьпіс хуліганаў вельмі цяжка. У некаторых краінах, напрыклад у Партугаліі, забарона ўваходу на стадыён увогуле не існуе. UEFA таксама ня мае такога сьпісу. А польскія законы накладаюць такі абавязак на паліцыю.

Напрыканцы сакавіка на КПП у Дарагуску быў затрыманы грамадзянін Расеі Артур Н., які ў Аudi А6 вёз дзьве снайпэрскія вінтоўкі, некалькі сотняў патронаў і амаль адну тысячу электрадэтанатараў для бомбаў. Затрыманы накіроўваўся ва Ўкраіну.

яс/Rzeczpospolita

tags: Euro 2012
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт