Logo Polskiego Radia
Print

Хто зарабіў, хто страціў на EURO 2012?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.07.2012 17:17
  • Хто зарабіў, хто страціў на EURO 2012.mp3
Ці зарабіла Польшча на чэмпіянаце EURO 2012?
PAP/Tomasz Gzell

Ці гэтае маштабнае мерапрыемства можна лічыць посьпехам ці, хутчэй, паразай Польшчы? З гэтым пытаньнем мы зьвяртаемся да эканаміста Лукаша Пяховяка.

Л. Пеховяк: Я лічу, што ў нас памяркоўны посьпех. Але памяркоўны посьпех і так лепшы, чым параза. Інакш кажучы: лепш зарабіць мала, чым многа страціць. Падрыхтоўку да EURO можна назваць „пяцігодкай”. Столькі часу ішла падрыхтоўка. Нам удалося яе рэалізававаць у некалькі дзясятках працэнтаў, не на ўсе сто. Але несумненна, мы шмат зрабілі. Дарогі прынясуць карысьць у будучыні. Больш за 1000 кілямэтраў аўтастрадаў, амаль столькі ж кілямэтраў хуткіх дарог. Акрамя гэтага, рознага віду інфраструктурныя інвэстыцыі, якіх мы раней не рабілі, напрыклад, кальцавыя вялікіх гарадоў. Гэта наш вялікі посьпех. Мы, прынамсі, не дублявалі транспартную сетку, як грэкі, якія рыхтаваліся да Алімпіяды. Мы стваралі рэчы, якіх у нас ня было, тое, што нам патрэбнае. І я думаю, мы гэта зрабілі добра. Магло быць яшчэ лепш, але й так ёсьць чым цешыцца.

Польшча чакала, што чэмпіянат значна падмацуе нацыянальную эканоміку, што краіна многа заробіць. Як вы ацэньваеце, сапраўды ўдалося зарабіць столькі, колькі чакалі?

Л. Пеховяк: З эканамічнага пункту гледжаньня, напэўна, мы не зарабілі столькі, колькі хацелі. Прыехала менш заўзятараў. Чакалі мільён чалавек, а прыехала каля 400 тысяч. Значную частку публікі складалі палякі. Гэта дрэнная навіна для ўладальнікаў гатэляў, але яны самі вінаватыя. Я думаю, што калі б нумар не каштаваў настолькі многа, наехала б на шмат больш заўзятараў. Несумненна вялікім посьпехам трэба лічыць новыя тэрміналы ў аэрапортах. Яны будуць даваць карысьці ў будучыні. Упершыню ў гісторыі Польшчы можна таньней падарожнічаць з Варшавы ва Ўроцлаў на самалёце, чым на цягніку першага клясу. Такім чынам будуць разьвівацца ўнутрыдзяржаўныя авіяперавозкі. Гэта паляпшае сувязі паміж бізнэсмэнамі. Гэта справы, якія цяжка расцэньваць, але вядома, што яны прынясуць краіне вялікія карысьці.

Вы адзначылі, што інфраструктура гэта вялікая карысьць Польшчы ад EURO 2012. А што вы скажаце наконт стадыёнаў? Ці змогуць яны зарабляць на сябе? Ці нам трэба будузе да іх даплочваць?

Л. Пеховяк: Да стадыёнаў мы будзем даплочваць, таму што гэта ня модульныя стадыёны, якія можна разабраць і зрабіць крыху меншыя аб’екты, прыстасаваныя для звычайных матчаў. Польшча, хутчэй, ня зможа запрасіць столькі сусьветных зорак, стварыць умовы для таго, каб там арганізаваць шмат мерапрыемстваў, якія акупляюцца. Я таксама сумняюся, ці захочуць людзі наведваць гандлёвыя цэнтры на стадыёнах, калі можна схадзіць у гандлёвы цэнтр у цэнтры горада. Таму да стадыёнаў нам прыдзецца дакладаць. Але трэба адзначыць, што нацыянальныя стадыёны мы не будавалі для таго, каб яны зараблялі на сябе. Мы скарачалі кошты, нехта сказаў: добра было б, калі б стадыёны давалі прыбытак. Стадыёны мы будавалі за публічныя сродкі. Мы хацелі мець манумэнтальныя аб’екты. І гэтыя аб’екты ня могуць акупляцца. Гэта доказ нацыянальнага гонару. Палякі ідуць туды, каб там весела правесьці час. Жыцьцё гэта ня толькі грошы. Я гэта гавару як эканаміст. Ня будзе наяўных карысьцяў. Будзе гонар з гэтага аб’екта. Гэта сымбаль, ня толькі спартыўная пляцоўка.

Хто зарабіў, хто страціў на EURO 2012?

Л. Пеховяк: Пакуль яшчэ рана падводзіць вынікі. Невядома колькі грошай пакінуў у нас Шмідт, колькі Коза ці італьянскі заўзятар. Напэўна шмат грошай пакінулі яны ў гатэлях, выдалі на піва, купілі гаджэты. Зарабілі прадпрымальнікі, якія хутчэй за ўсё не захочуць расказваць пра свой прыбытак. Страцілі тыя, хто надта падвысіў цэны, хто чакаў масавага набегу замежных турыстаў. Несумненна зарабілі вытворцы бела-чырвоных гаджэтаў, гастранамічныя паслугі ў зоне заўзятараў. Некаторыя рэстараны сусьветных сетак за час чэмпіянату атрымалі рэкордны заробак. У Польшчу наплыло шмат грошай, але дакладна цяжка сказаць колькі. Гэта мільярды злотых.

яс/Польская служба

tags: EURO-2012
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт