Logo Polskiego Radia
Print

Яны нікому не патрэбныя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.08.2012 15:52
Падчас летніх вакацыяў у шпіталях цэлымі тыднямі знаходзяцца старыя, якіх ніхто са сваякоў ня хоча забіраць дадому.

/

„Newsweek Polska” закранае тэму апекі над хворымі сталымі асобамі ў Польшчы. Падчас летніх вакацыяў у шпіталях цэлымі тыднямі знаходзяцца старыя, якіх ніхто са сваякоў ня хоча забіраць дадому, бо блізкія жадаюць адпачыць ад апекі альбо выехаць у водпуск. У Заходняй Эўропе распаўсюджаны розныя формы апекі над старэйшымі, хворымі асобамі, а ў Польшчы імі займаюцца практычна толькі блізкія сваякі. Апека над такой асобай – гэта ў сярэднім 6-7 гадоў, сем’і не вытрымліваюць цяжкасьцяў сытуацыі. Хто ў стане так доўга пераносіць запах мачы, калу, адкрытых ранаў ды лякарстваў? Калі сваякі не атрымліваюць ніякай дапамогі звонку, яны могуць ня вытрымаць, аддаць дзядулю альбо бабулю ў шпіталь, і ўцячы.

Польскія сем’і апякуюцца прыкладна мільёнам старых, цяжка хворых людзей. Дзяржава імі амаль не цікавіцца, усім павінны заняцца сваякі. Цяжкая хвароба, сьмерць – гэта тэмы, якіх у Польшчы стараюцца не закранаць. Кожны баіцца сьмерці й пакутаў, і калі яго блізкі чалавек пакутуе, то ён можа гэтага ня вытрымаць і пакінуць яго ў шпіталі. Цяжка такіх людзей асуджаць, калі хтосьці ня быў у іх сытуацыі.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт