Logo Polskiego Radia
Print

Іран: паліцыя насмерць закатавала журналіста

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.11.2012 17:37
Над ім каты жорстка зьдзекваліся, у журналіста не было хіба што ані воднай цэлай косьці, усё цела ў пераломах, крывавых ранах, сіняках.
BELGA/SCIENCE. europarl.europa.eu

“Gazeta Wyborcza” паведамляе, што ў тэгеранскай турме на смерць замучаны іранскі блёгер. “Мне пагражалі, што мне заткнуць рот і што пасьля мяне не застанецца сьлядоў” – пісаў у інтэрнэце блёгер і журналіст Сатар Бэхэшці. Праз тыдзень яго сям’я атрымала пакалечанае цела.
У нядзелю 28 кастрычніка ў дом Бэхэшці прыйшлі супрацоўнікі ФАТА, іранскай паліцыі, якая займаецца кіберзлачыннасьцю. Мужчыну арыштавалі за “дзеяньні супраць нацыянальнай бясьпецы”. Журналіст быў актыўны ў Інтэрнэце й на “Фэйсбуку”, часта разьмяшчаў матэрыялы з крытыкай уладаў. Сям’я Сатара Бэхэшці на працягу амаль тыдня нічога пра яго ня чула, ня ведала, што зь ім здарылася. На шосты дзень ім пазванілі й сказалаі: “Купіце месца на могілках, а заўтра прыйдзіце забраць цела”. На паховінах быў толькі адзін чалец сям’і блёгера, бо іншым прыйсьці не дазволілі спэцслужбы, паколькі баяліся спантанных пратэстаў. Над ім каты жорстка зьдзекваліся, у журналіста не было хіба што ані воднай цэлай косьці, усё цела ў пераломах, крывавых ранах, сіняках. Улады маўчаць у справе сьмерці Сатара Бэхэшці. Дарэчы, Тэгеран сьцьвярджае, што ў краіне няма ані воднага палітычнага вязьня, хоць Захад ужо даўно абвінавачвае радыкальную ісламскую дзяржаву ў жорсткім парушэньні правоў чалавека. Паводле справаздачы ААН, на сёньняшні дзень за кратамі знаходзяцца 19 блёгераў, чацьвёра зь іх прыгавораныя да сьмяротнага пакараньня за актыўнасьць у сеціве, паведамляе “Gazeta Wyborcza”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт