ЗША пачынаюць экспансію ў гэтым рэгіёне. Да гэтага з непакоем прыглядаюцца ў Пэкіне. Карыстаецца на гэтым у першую чаргу невялікая краіна – Бірма. Пасьля 50 гадоў хунты гэтая краіна перажывае дэмакратычную трансфармацыю.
У сакавіку мінулага году ў Бірме пачаліся палітычныя ды эканамічныя пераўтварэньні. Пасьля 50 гадоў кіраваньня вайсковай хунты, улада перайшла ў рукі цывільнай адміністрацыі. Адбыліся першыя часткова свабодныя выбары, з турмаў выпускаюць палітзьняволеных. Легалізаваная дзейнасьць апазыцыі – Нацыянальнай лігі на карысьць дэмакратыі.
У адказ на гэта ЗША адмянілі эканамічныя санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні бірманскага рэжыму. Учора амэрыканскі прэзыдэнт прыбыў з першым афіцыйным візытам у гэтую краіну. Перадае карэспандэнтка Польскага радыё Малгажата Калужа.
Малгажата Калужа: Візыт прэзыдэнта Абамы ў Азію мае на мэце навязаць усебаковае супрацоўніцтва з гэтым рэгіёнам, паведамляе Белы Дом. Падарожжа Абамы ў Бірму зьяўляецца пераломным момантам у амэрыканска-бірманскіх адносінах ды важным элемэнтам у працэсе дэмакратызацыі краіны. Пасьля 50 гадоў крывавага кіраваньня вайсковай хунты улада перайшла да цывільнай адміністрацыі. Аднак не ўсе палітычныя вязьні яшчэ вызваленыя. Прэзыдэнт Абама размаўляў з бірманскім лідэраў пра правы чалавека. Амэрыканскі прэзыдэнт перадаў Бірме дадатковыя 170 мільёнаў даляраў на будаўніцтва дэмакратыі ў Бірме.
Пасьля Бірмы Барак Абама наведае Камбоджу, дзе возьме ўдзел у саміце Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-усходняй Азіі (ASEAN). Амэрыка мяняе сваю палітыку й хоча быць больш актыўнай у гэтым рэгіёне. Якія могуць быць наступствы дадзенага кроку. Гэтую тэму мы абмяркоўваем з аналітыкам Аналітычнага цэнтру “Польшча-Азія” у Варшаве Міхалам Любінам. Першае пытаньне, што адбываецца ў Бірме?
Міхал Любяна: Урэшце, заходні мір даведаўся, што ёсьць такая краіна як Бірма. Гэтая краіна вельмі важная. Апошнія 60 год Бірма была закрытай краінай. Яны самі зачыніліся ад сьвету, лічачы, што ім замежжа не патрэбная. Апошнія 20 год на іх былі накладзеныя санкцыі за парушэньні правоў чалавека. Цяпер жа ў Бірме пачаліся рэформы, а краіна адкрываецца на зьнешні сьвет, усе даведаліся пра тое, што было даўно відавочным для Кітаю ды Індыі. Бірма – гэта вельмі важная краіна ў рэгіёне.
Экспэрт зазначае, што больш інтарэс ЗША да гэтага рэгіёну прывядзе да напружаньня ў адносінах з Кітаем. Доўгія гады Пэкін быў адзіным саюзьнікам Бірмы. Для Кітая – гэта важны элемэнт іх геапалітычнай дактрыны.
Міхал Любіна: У Кітаі вельмі прагматычнае стаўленьне да Бірмы. Для іх самая вялікая праблема -- шляхі паставак сыравіны ў Кітай. У выпадку канфлікту амэрыканскі флёт, можа зь лёгкасьцю іх заблякаваць. Добрыя адносіны з Бірмай дазваляюць гэтую праблему з лёгкасьцю вырашыць.
Што хочуць амэрыканцы?
Міхал Любіна: Сьвет зьмяняецца. Цэнтар цяжару пераносіцца з раёну атлянтычнага акіяну ў раён ціхага акіяну. Некалькі год таму Кітай пачаў скарачаць амэрыканскую прысутнасьць у рэгіёне. Гэта пагражае глябальным інтарэсам ЗША.
Такая сытуацыя: уцягваньне ЗША ў Паўднёва-усходнюю Азію, ды большая саперніцтва з Кітаем, адкрывае новыя магчымасьці для такіх краін як Бірма. Яны змогуць балянсаваць паміж інтарэсамі звышдзяржаваў. Гэта асноўны “цьвёрдая” пэрспэктыва зьмен у гэтым рэгіёне, кажа польскі экспэрт.
Міхал Любіна: Тое што цяпер адбываецца, добра для бірманскай улады. Яны зноў маюць магчымасьці выбару, яны вярнуліся да палітычнай гульні. Раней яны былі амаль калёніяй Кітай. Цяпер жа сытуацыя зьмянілася. Аднак, нягледзячы на ўваход амэрыканцаў у Бірму, Кітай будзе дамінуючай сілай у Бірме. Ягоную пазыцыю у гэтай краіне амэрыканцы яшчэ доўга на змогуць аслабіць.
Бірма – краіна, якая пасьля 50 гадоў дыктатуры рашылася на дэмакратычныя пераўтварэньні. Ці гэта цікавы прыклад для Беларусі?
Андрэй Фёдараў. Паралелі можна праводзіць. Апроч падабенства рэжыму, ёсьць і падабенства зьнешнепалітычных абставінаў. Там таксама ёсьць вялікі сусед – Кітай, які вельмі хацеў бы дамінаваць. Менавіта гэта і прымусіла ваеннае кіраўніцтва Бірмы пайсьці на саступкі. У мяне няма ўпэўненасьці, што беларускае кіраўніцтва, нават калі і разумее небясьпеку з боку Масквы, пагодзіцца на паляпшэньне адносінаў з Захадам. Яны разьлічваюць, што дагэтуль выкручваліся й надалей так будзе. На мой погляд, гэта памылковая пазыцыя.
Першы замежны візыт новаабранага амэрыканскага прэзыдэнта ў Паўднёва-ўсходнюю Азію сьведчыць пра прыярытэты замежнай палітыкі ЗША. Амэрыка усё больш скарачае сваю прысутнасьць у Эўропе ды пераарыентуецца на Азію ды ціхаакіянскі рэгіён. Паводле амэрыканцаў, гэта ключ да будучыні.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч
Бірма: новая гепалітычная гульня
У бліжэйшыя дні ўвагу сьвету прыцягвае Паўднёва-усходняя Азія. ЗША пачынаюць экспанісю ў гэтым рэгіёне. Да гэтага з непакоем прыглядаюцца ў Пэкіне. Карстаецца на гэтым у першую чаргу невялікая краіна – Бірма. Пасьля 50 гадоў хунты гэтая краіна перажывае дэмакратычную трансфармацыю.
У сакавіку мінулага году ў Бірме пачаліся палітычныя ды эканамічныя пераўтварэньні. Пасьля 50 гадоў кіраваньня вайсковай хунты, улада перайшла ў рукі цывільнай адміністрацыі. Адбыліся першыя часткова свабодныя выбары, з турмаў выпускаюць палітзьняволеных. Легалізаваная дзейнасьць апазыцыі – Нацыянальнай лігі на карысьць дэмакратыі.
У адказ на гэта ЗША адмянілі эканамічныя санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні бірманскага рэжыму. Учора амэрыканскі прэзыдэнт прыбыў з першым афіцыйным візытам у гэтую краіну. Перадае карэспандэнтка Польскага радыё Малгажата Калужа.
Малгажата Калужа: Візыт прэзыдэнта Абамы ў Азію мае на мэце навязаць усебаковае супрацоўніцтва з гэтым рэгіёнам, паведамляе Белы Дом. Важны элемэнтам гэтага падарожжа быў візыт у Бірме. Амэрыканскі прэзыдэнт сустрэўся з прэзыдэнтам Саінам. Таксама размаўляў са шматгадовай лідэркай апазыцыі Анк Сан су Чы. Падарожжа Абамы ў Бірму зьяўляецца пераломным момантам у амэрыканска-бірманскіх адносінах ды важным элемэнтам у працэсе дэмакратызацыі краіны. Пасьля 50 гадоў крывавага кіраваньня вайсковай хунты улада перайшла да цывільнай адміністрацыі. Аднак не ўсе палітычныя вязьні яшчэ вызваленыя. Прэзыдэнт Абама размаўляў з бірманскім лідэраў пра правы чалавека. Амэрыканскі прэзыдэнт перадаў Бірме дадатковыя 170 мільёнаў даляраў на будаўніцтва дэмакратыі ў Бірме.
Пасьля Бірмы Барак Абама наведае Камбоджу, дзе возьме ўдзел у саміце Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-усходняй Азіі (ASEAN). Амэрыка мяняе сваю палітыку й хоча быць больш актыўнай у гэтым рэгіёне. Якія могуць быць наступствы дадзенага кроку. Гэтую тэму мы абмяркоўваем з аналітыкам Аналітычнага цэнтру “Польшча-Азія” у Варшаве Міхалам Любянам.
(гук прадстаўляецца )
Першае пытаньне, чым выкліканы інтарэс ЗША да Бірмы?
Міхал Любяна: Урэшце рэшт, заходні мір даведаўся, што ёсьць такая краіна як Бірма. Гэтая краіна вельмі важная. Апошнія 60 год Бірма была закрытай краінай. Яны самі зачыніліся ад сьвету, лічачы, што ім замежжа не патрэбная. Апошнія 20 год на іх былі накладзеныя санкцыі за парушэньні правоў чалавека. Цяпер жа ў Бірме пачаліся рэформы, а краіна адкрываецца на зьнешні сьвет, усе даведаліся пра тое, што было даўно відавочным для Кітаю ды Індыі. Бірма – гэта вельмі важная краіна ў рэгіёне.
Экспэрт зазначае, што больш інтарэс ЗША да гэтага рэгіёну прывядзе да напружаньня ў адносінах з Кітаем. Доўгія гады Пэкін быў адзінам саюзьнікам Брімы. Для Кітая – гэта важны элемэнт іх геапалітычнай дактрыны.
Міхал Любяна: У Кітаі вельмі прагматычнае стаўленьне да Бірмы. Для іх самая вялікая праблема “дылема малайкага праліву”, кудой ідуць пастаўкі сыравіны ў кітай. У выпадку канфлікта амэрыканскі флёт, можа зь лёгкасьцю іх заблякаваць. Добрыя адносіны з Бірмай дазваляюць гэтую праблему з лёгкасьцю вырашыць.
Што хочуць амэрыканцы?
Міхал Любяна: Сьвет зьмяняецца. Цэнтар цяжару пераносіцца з раёну атлянтычнага акіяну ў раён ціхага акіяну. Некалькі год таму Кітай пачай скарачаць амэрыканскую прысутнасьць у рэгіёне. Гэта пагражае глябальным інтарэсам ЗША.
Такая сытуацыя: уцягваньне ЗША ў Паўднёваў-Усходнюю Азію, ды большая суперніцтва з Кітаем, адкрывае новыя магчыміасьці для такіх краін як Бірма. Яны змогуць балянсаваць паміж інтарэсамі звышдзяржаваў. Гэта асноўны “цьвёрдая” пэрспэктыва зьмен у гэтым рёгіёне, кажа польскі экспэрт.
Міхал Любяна: Тое што цяпер адбываецца, добра для бірманскай улады. Яны зноў маюць магчымасьці выбару, яны вярнуліся да палітычнай гульні. Раней яны былі амаль калёніяй Кітай. Цяпер жа сытуацыя зьмянілася. Аднак, нягледзячы на ўваход амэрыканцаў у Бірму, Кітай будзе дамінуючай сілай у Бірме. Ягоную пазыцыю у гэтай каріне амэрыканцы яшчэ доўга на змогуць аслабіць.
Бірма – краіна, якая пасьля 50 гадоў дыктатуры рашылася на дэмакратычныя пераўтварэньні. Ці гэта цікавы прыклад для Беларусі?
Андрэй Фёдараў. Паралелі можна праводзіць. Апроч падабенства рэжыму, ёсьць і падабенствы зьнешнепалітычных абставінаў. Там таксама ёсьць вялікі сусед – Кітай, які вельмі хацеў бы дамінаваць. Менавіта гэта і прымусіла ваеннае кіраўнітцва Бірмы пайсьці на саступкі. У мяне няма ўпэўненасьці, што беларускае кіраўніцтва, нават калі і разумее небясьпеку з боку Масквы, пагодзіцца на паляпшэньне адносінаў з Захадам. Яны разьлічваюць, што дагэтуль выкручваліся й надалей так будзе. На мой погляд, гэта памылковая пазыцыя.
Першы замежны візыт новаабаранага амэрыканскага прэзыдэнта ў Паўднёва-Усходнюю Азію сьведчыць пра прыярытэты замежнай палітыкі ЗША. Амэрыка усё больш скарачае сваю прысутнасьць у Эўропе ды пераарыентуецца на Азію ды ціхаакінскі рэгіён. Паводле амэрыканцаў, гэта ключ да будучыні.