Бюджэтныя авіякампаніі ў Варшаве
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
16.01.2013 14:39
Узлётная паласа лётнішча ў Модліне пакідае жадаць лепшага.
Яшчэ інфармацыя, якая, магчыма, зацікавіць некаторых нашых слухачоў, якія плянуюць падарожжа ў Варшаву на самалёце. „Gazeta Wyborcza” інфармуе, што бюджэтныя авіялініі даўжэй застануцца на лётнішчы Акэнце ў сталіцы, паколькі экспэрты правяраюць, ці ўзлётная паласа аэрапорту ў Модліне бясьпечная для самалётаў.
Лётнішча ў Модліне зачынена з 22 сьнежня, калі аказалася, што на паласе паявіліся трэшчыны й крышыцца бэтон. Яна была падрамантаваная, але генэральны рамонт магчымы толькі вясною. Бюджэтныя авіякампаніі Ryanair ды WizzAair намераны пасылаць свае самалёты стартаваць і прызямляцца ў Акэнце адпаведна да 29 і 31 студзеня. Пасажыры цешацца, бо з Акэнця намнога бліжэй да цэнтру сталіцы Польшчы, чым з падваршаўскай мясцовасьці Модлін.
Gazeta Wyborcza/нг