Logo Polskiego Radia
Print

Сталкерства становіцца ў Польшчы бедзтвам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.01.2013 14:39
Распаўсюду сталкерства спрыяюць сучасныя камунікацыйныя тэхналёгіі, - кажа праф. Чапіньскі.

/

Імгненна павялічваецца колькасьць паведамленьняў пра настойлівы перасьлед. У 2012 годзе паліцыя ў Польшчы атрымала іх амаль 4,5 тысячы, - паведамляе „Rzeczpospolita", спасылаючыся на дадзеныя Галоўнай камэндатуры паліцыі.

Дзеля параўнаньня, у другім паўгодзьдзі 2011 года, то бок з моманту, калі сталкерства лічыцца злачынствам, такіх паведамленьняў паступала ў паліцыю каля 400 у год.

„Пераважная большасьць зь іх была апраўданая. Пасьля правядзеньня расьсьледаваньня было пацьверджана каля 65% зь іх. Амаль 1,5 тысячы падазроным былі выстаўленыя абвінавачваньні,”- кажа Гражына Пухальска з Галоўнай камэндатуры паліцыі.

Сталкеры найчасьцей дапякалі сваім ахвярам тэлефоннымі званкамі, СМС-паведамленьнямі й лістамі, дасыланымі па электроннай пошце. Яны часта выступалі ад імя сваіх ахвяраў, каб выставіць іх некарысным сьвятле ці распаўсюджвалі ў Інтэрнэце ілжывую інфармацыю з мэтай дыскрэдытацыі сваіх ахвяраў. Часам яны праводзілі сочку за ахвярамі ці ўпарта наведвалі іх у месцы працы.

„У нас ёсьць сучасныя камунікацыйныя тэхналёгіі, і сёньня гэта дазваляе прасьцей перасьледаваць іншых,” - кажа сацыяльны псыхоляг, прафэсар Януш Чапіньскі. Ён прадугледжвае рост выпадкаў сталкерства ў бліжэйшыя гады нават да дзясяткаў тысяч.

Ён зьвяртае ўвагу на факт, што ўсё больш людзей спрабуюць вызваліцца ад такога перасьледу, карыстаючыся адпаведнымі атрыкуламі Крымінальнага кодэксу. Гэтаму дапамагае рост юрыдычнай сьвядомасьці польскага грамадзтва, - падкрэсьлівае прафэсар Чапіньскі ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт