Logo Polskiego Radia
Print

Інтэрнаўты перасьледуюць Адзіную Расею

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2013 12:56
Дэпутат Пехцін не прызнаўся, што мае нерухомасьці ў ЗША, вартыя 2 мільёны даляраў.

/

"Gazeta Wyborcza": Уплывовы дэпутат пуцінаўскай партыі й кіраўнік камісіі па справах этыкі быў вымушаны адмовіцца ад дэпутацкага мандату, паколькі інтэрнаўты злапалі яго на ўтойваньні інфармацыі аб шыкоўных апартамэнтах у ЗША.

Уладзімір Пехцін у падатковых дэклярацыях запэўніваў, што яго даход – гэта 2 мільёны расейскіх рублёў (66 тысяч даляраў). Дэпутат Адзінай Расеі не прызнаўся, што зьяўляецца адным з уладальнікаў трох нерухомасьцяў у Маямі й на Флярыдзе, вартасьць якіх складае 2 мільёны даляраў.

Пехцін належыць да тых палітыкаў, якіх у Расеі называюць “прафэсійнымі патрыётамі”. Свой патрыятызм Пехцін дэманстраваў у выбарчым роліку: “Я - расейскі чалавек. І як расейскі чалавек я люблю Расею, бо яе нельга не любіць”. Цяпер гэтую сцэну дэпутату нагадваюць інтэрнаўты. Рэкорды папулярнасьці б’е ролік, у якім галоўны этык Думы прызнаецца ў любові да Расеі на марскім бульвары ў Маямі.

Апраўданьні не дапамаглі. Пачаткова Пехцін прыпыніў сваё чалецтва ў Камісіі па справах этыкі, а ў сераду паінфармаваў, што адмаўляецца ад дэпутацкага мандату. Ён паехаў у ЗША, каб нібыта шукаць доказы сваёй нявіннасьці.

Расейскія палітыкі й чыноўнікі прыватна любяць жыць на Захадзе, які прафэсійна ненавідзяць. Адзіная Расея не разгубілася й рыхтуе законапраект, які забароніць публікаваць інфармацыю пра асабістае жыцьцё публічных асоб бязь іх згоды.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт