Logo Polskiego Radia
Print

Брусэль прадбачвае горшы сцэнар, чым плянуе польскі ўрад

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.05.2013 12:38
Новыя эканмічныя прагнозы для Эўропы яшчэ горшыя, чым былі ў лютым.

/

Краіны Эўрапейскага Зьвязу паступова выходзяць з рэцэсіі, але гэты працэс будзе доўгі й балючы – піша „Gazeta Wyborcza”. Для Польшчы Брусэль прадбачвае горшы сцэнар, чым плянуе польскі ўрад. Новыя эканамічныя прагнозы для Эўропы яшчэ горшыя, чым былі ў лютым. Цяпер нават аптымісты ня кажуць пра рост эканомікі.

У сытуацыі такой хранічнай рэцэсіі неабходна зрабіць усё магчымае, каб перамагчы крызыс беспрацоўя. Кіраўніцтва ЭЗ задумоўваецца, ці ёсьць сэнс уводзіць далейшыя ашчаднасьці. Грамадзтвы могуць іх ня вытрымаць, чакаючы, што калісьці можа быць лепш.

Якія прагнозы Брусэля для Польшчы? Менш аптымістычныя, чым прадбачвае польскі ўрад. Эўрапейская Камісія мяркуе, што дэфіцыт грамадзкіх фінансаў складзе ў краіне 3,9% (польскі ўрад – 3,5%). Эканамічны рост у дзяржаве, паводле Эўрапейскай Камісіі, складзе толькі 1,1%.

Адзін з брусэльскіх чыноўнікаў неафіцыйна камэнтуе, што Польшча правільна кіруе сваёй эканомікай ды рэформамі, а пагаршэньне паказчыкаў – гэта вынік дрэннай эканамічнай сытуацыі ў суседзяў краіны, на што палякі ня маюць ніякага ўплыву.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт