Logo Polskiego Radia
Print

Ян Павал ІІ мог загінуць у Польшчы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.06.2013 13:21
Гэтак лічыць ягоны былы ахоўнік, аб чым інфармуе штотыднёвік „Wprost”.


/


Уплыўвовы штотыднёвік „Wprost” публікуе інтэрвію, якое узяў у палкоўніка Мечыслава Есёнэка - чалавека, які ахоўваў Папу рымскага Яна Паўла ІІ падчас яго паломніцтваў у Польшчу. Палкоўнік сьцьвярджае, што пантыфік не заўсёды быў бясьпечны падчас сваіх падарожжаў, бо „касьцёльны бок шмат разоў ствараў пагрозу ягонаму жыцьцю”.

У 1979 годзе, падчас першага паломніцтва Яна Паўла ІІ у Польшчу, Мечыслаў Есёнэк быў супрацоўнікам Бюро па ахове ўраду. Спачатку прадстаўнікі Касьцёлу не давяралі супрацоўнікам бюро. Суразмоўца часопісу апавядае, як быў прызначаны начальнікам штабу па падрыхтоўцы паломніцтваў з боку ўраду. Тады ён аглядаў усе гарады разам з апостальскім нунцыем, сакратаром эпіскапату, а зь імі яшчэ некалькі чалавек. І так наладзіліся добрыя адносіны.

Тагачасныя ўлады вельмі баяліся, што забойства Папы рымскага Яна Паўла ІІ можа здарыцца ў Польшчы. На самой справе ўзмоцненыя меры бясьпекі былі толькі пасьля замаху на пантыфіка, бо раней усё было рабілася абы як, згадвае палкоўнік.
„Я памятаю, як з Закапанэ пантыфік ляцеў у Чэхію. Верталёты былі настолькі перагружаныя, што яны ледзь падняліся. Машыну, на якой ляцеў Папа, усяго пару сантымэтраў аддзяла ад вяршынь таполяў,” - дадае былы ахоўнік.

На сустрэчы з Папам рымскім прыходзілі натоўпы. „Ва ўсіх нас былі паабрываныя гузікі на пінжаках. У 1979 годзе не было бар'ераў. Натоўп навальваўся, трэба было сілком прапіхвацца. Імаверна, тады згінула Колца Рыбака, хоць касьцёл ніколі гэтага не пацьвердзіў. Аднак на руцэ пантыфіка колца не было, апавядае сп. Есёнэк.

Быў гэта фрагмэнт артыкулу, які публікуе штотыднёвік „Wprost” пасьля размовы з палкоўнікам Мечыславам Есёнэкам - чалавекам, які ахоўваў Папу рымскага Яна Паўла ІІ падчас яго паломніцтваў у Польшчу.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт