Кітай хоча перакупіць Лацінскую Амэрыку
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
13.07.2013 13:34
Пакуль Вашынгтон вядзе перамовы пра ліквідацыю гандлёвых бар’ераў, Пэкін кладзе на стол мільярды.
Больш за 10% інвэстыцый ў Лацінскай Амэрыкі – гэта сёньня грошы Кітаю. ЗША і Эўразьвяз пакуль абганяюць Паднябесную, але розьніца нязначная й пастаянна зьмяншаецца на карысьць Кітаю. Інвэстыцыі Пэкіну павялічваюцца значна хутчэй. Каля 90% кітайскіх сродкаў у Лацінскай Амэрыцы – гэта інвэстыцыі ў здабываючую галіну, піша “Rzeczpospolita”.
Гэта й ня дзіва. Кітай сёньня зьўляецца буйнейшым у сьвеце спажыўцом энэргіі. Эмісары Пэкіну даўно лётаюць па сталіцах лацінаамэрыканскага рэгіёну ў пошуках сыравіны, якая забясьпечыць дынамічнае разьвіцьцё Кітаю.
Нядаўна 280-асабовая дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам Сі Цзіньпіням наведала Трынідад і Табага, дзе за 80 літраў дызельнага паліва на мясцовай аўтазапраўцы кіроўцы плацяць менш за 20 даляраў. Кітай ясна паставіў сваю задачу – дзясяткі плятформаў у гэтай краіне павінны працаваць на Пэкін. На сустрэчу з Сі Цзіньпіням прыезалі кіраўнікі васьмі карыбскіх рэспублік. Кітайскі лідар паабяцаў, што выдзеліць на танныя крэдыты для гэтах краін каля 3 млрд. даляраў. З падобнай місіяй Цзіньпінь наведаў таксама Мэксыку.
Аднак сапраўдную трывогу выклікаў візыт кітайскай дэлегацыі ў Нікарагуа, дзе кітайцы хочуць за шэсьць год збудаваць рэпліку Панамскага каналу. Пэкін гатовы прызначыць на гэтую інвэстыцыю 40 млрд. даляраў.
Зусім нядаўна Кітай выдзяліў 4 млрд. даляраў крэдыту венэсуэльскаму нафтаваму гіганту PDVSA. Гэта фірма зьяўляецца страхоўкай Нікаляса Мадуры, прыбытак якой фінансуе сацыяльныя праграмы ў краіне, што дазвялае ўтрымліваць папулярнасьць уладаў.
дг/Rzeczpospolita