Старэйшы сын Лукашэнкі гатовы замяніць бацьку
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
28.09.2013 09:56
Пра гэта заявіў у інтэрвію штотыднёвіку "Wprost" беларускі журналіст і апазыцыянер Андрэй Пачобут.
Андрэй Пачобут: Эканоміка Беларусі неэфэктыўная. Большасьць дзяржаўных прадпрыемстваў патрабуюць пастаянных датацый, аналягічная сытуацыя і ў сельскай гаспадарцы. У выніку беларускія тавары прайграюць у канкурэнцыі з Захадам. Нават ежа ў Беларусі даражэйшая, чым, напрыклад, у Польшчы. Палітыкі, у звычайным сэнсе гэтага слова, у Беларусі няма. Сацыяльная актыўнасьць таксама кантралюецца ўладамі. Усё больш і больш беларусаў марыць пакінуць краіну. Фундацыя новай эканомікі (New Economics Foundation), якая вылічвае гэтак званы глябальны індэкс шчасьця, у 2012 годзе паставіла Беларусь на 103 месца сярод 151 краіны. Атрымліваецца, што беларусы ня лічаць сябе шчасьлівымі людзьмі. У апошнія пяць гадоў Сусьветная арганізацыя аховы здароўя ставіць Беларусь у лідэрах па колькасьці самагубстваў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2012 годзе скончыла жыцьцё самагубствам 1949 беларусаў, гэта больш, чым загінула ў ДТЗ. Паўсюдны алькагалізм, асабліва ў сельскіх мясцовасьцях.
Чаму беларусы пагаджаюцца на аўтарытарызм?Андрэй Пачобут: Кажуць, што ў беларусаў партызанскі мэнталітэт -- схавацца і перачакаць цяжкія часы, пакуль ня прыйдзе хтосьці іншы, хто вырашыць нашыя праблемы. Адсюль высокі ў параўнаньні з астатняй Эўропай паказьнік адабрэньня цьвёрдай рукі. Менавіта гэта калісьці прывяло да ўлады Лукашэнку, а цяпер дапамагае яму так доўга трымацца.
Зьявілася меркаваньне, што Коля можа стаць пераемнікам Лукашэнкі.
Андрэй Пачобут: Коля занадта малады. Але Віктар Лукашэнка, старэйшы сын, на сёньняшні дзень зьяўляецца асобай нумар два ў Беларусі. І тэарэтычна ён гатовы замяніць бацьку.
Былі гэта вытрымкі зь інтэрвію Андрэя Пачобута дла штотыднёвіка "Wprost".
эб