На мове за кавай
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
01.10.2013 17:48
Другі сэзон Менску ладзяцца курсы беларускай мовы пад назвай “Мова ці Кава”.
Ініцыятыва прыйшла з Масквы, але моцна ўрасла ў менскі культурніцкі краявід.
Высьвятлілася, што шмат каму спадабалася ідэя вучыць мову, піючы каву.
Маскоўскае паходжаньне гэтай моўнай ініцыятывы вынікае з таго, што яе высунула маскоўская журналістка Кацярына Кібальчыч, якая паходзіць зь Менску. Спачатку курсы ладзіліся ў Маскве, а з 2013 зьявіліся й у Менску.
Гэтая ініцыятыва прадстаўлялася як моўныя курсы для людзей, якія хочуць удасканаліць сваю мову, "вучылі ў школе, але крыху забыліся", "любяць мову, але саромеюцца на ёй размаўляць" і па-просту для тых, хто хоча знайсьці беларускамоўных сяброў і пачаць размаўляць.
Заняткі ў Менску вядзе журналіст Глеб Лабадзенка разам з філёлягам Алесяй Літвіноўскай. Глеб пагадзіўся ласкава распавесьці нашай рэдакцыі, як можна вывучыць мову за філіжанкай кавы...
Поўны матэрыял слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч