Logo Polskiego Radia
Print

Галівуд больш не патрэбны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.11.2013 15:20
Першымі ахвярамі інтэрнэту сталі кніжкі ды газэты.

На чарзе тэлевізія ды кіно, піша штодзёнка “Dziennik - Gazeta Рrawna”.

Два тыдні таму аматары тэлесэрыялаў атрымалі новы аб’ект зацікаўленьня – “Альфа Дом”. Гэта сэрыял пра сакрэты вашынгтонскай палітыкі. Сэрыял падрыхтаваны на вышэйшым ўзроўні: таленавіты рэжысёр ды вядомыя акторы. Вытворца, кампанія “Amazon”на кожную сэрыю выдаткавала па 2 мільёны даляраў. Сэрыял даступны выключна ў інтэрнэце. Першыя тры сэрыі бясплатныя, а за наступныя трэба плаціць 79 даляраў за гадавую падпіску на відэа-сэрвіс кампаніі. Калі людзі пачнуць купляць, выдаткі неўзабаве вернуцца. У плянах кампаніі прэм’ера яшчэ некалькіх сэрыялаў для розных узроставых груп. Сур’ёзны маштаб дзейнасьці - зазначае польскае выданьне, бяручы пад увагу той факт, што кампанія стварыла сваю студыю толькі тры гады таму.

Па сьлядах Amazon-а ідуць іншыя фірмы. Іхняя мэта - паўтарыць колішні посьпех кабельнага тэлебачаньня, то бок, перахапіць увагу гледачаў ад традыцыйнай тэлевізіі да інтэрнэт відэа-каналаў. Іх прынцып дзейнасьці: даваць людзям тое, што яны хочуць тады, калі яны хочуць, і па нармальнай цане. Гэты прынцып можа неўзабаве спрацаваць, зазначае выданьне. Амэрыканскі інтэрнэт відэа-сэрвіс Netflix ужо мае аўдыторыю ў 40 мільёнаў гледачоў, якія прысьвячаюць мільярд гадзін на прагляд матэрыялаў, які падрыхтаваў сэрвіс.

Апроч таго, гэтыя кампаніі не нясуць затратаў на пасярэднікаў ды ня маюць праблем, зьвязаных з нелегальным капіяваньнем й дыстрыбуцыяй. Неўзабаве яны паціснуць з рынку нават вядомыя галівудскія канцэрны, падсумоўвае польская штодзёнка.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт