Logo Polskiego Radia
Print

Лядовы бізнэс (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.01.2014 17:57
Вядомы Icehotel у сэзоне прымае каля 50 тыс. пастаяльцаў, найтаньнейшы нумар у суткі каштуе 300 эўра (фота гасьцініцы).

Газэта “Rzeczpospolita” паведамляе пра тое, што лядовы бізнэс можа прынесьці мільёны эўра прыбытку. Прыкладам можа быць Ice Music Festival, які праходзіць у Нарвэгіі. Ідэя заключаецца ў тым, што на мерапрыемстве выконваецца музыка выключна на інструмэнтах, вырабленых зь лёду. І хоць білеты на фэстываль каштуюць немалыя грошы, гледачы прыбываюць на культурны форум масава. Іншы прыклад лядовага бізнэсу – гэта гатэлі, якія ствараюцца ўсяго на некалькі месяцаў, калі стаіць марознае надвор’е. Першы ў гісторыі лядовы гатэль пад назвай Icehotel быў пабудаваны 24 гады таму ў Швэцыі. Цяпер падобныя гасьцініцы адкрываюцца ў зімовы пэрыяд у іншых краінах: Фінляндыі, Канадзе, Японіі, Кітаі ды Нарвэгіі. Каб пабудаваць будынак выключна зь лёду, патрэбна нямала грошай. Зарабіць жа на сябе гасьцініца павінна ўсяго на працягу некалькіх месяцаў. І таму цэны ў такіх гатэлях немалыя. Для прыкладу, вядомы Icehotel у сэзоне прымае каля 50 тыс. пастаяльцаў. Найтаньнейшы нумар у суткі каштуе 300 эўра. Нягледзячы на такія цэны, жадаючых пераначаваць у будынку зь лядовымі сьценамі, на лядовых ложках і, вядома, без абагрэву, як бачна, хапае. Калі ж нехта ня можа дазволіць сабе начлег у лядовым гатэлі, то можа прынамсі перакусіць у лядовым рэстаране альбо выпіць кактэйль у лядовым бары, дарэчы, са шклянкі, вырабленай зь лёду, піша пра лядовы бізнэс “Rzeczpospolita”.

вс

foto:
foto: wikipedia
foto:
foto: wikipedia
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт