Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дзяржкантралёры ўзяліся за гендар

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.02.2014 14:57
Гендар прычына таго, што жанчыны зарабляюць менш за мужчын.

Гэта не дыскрымінацыя з боку працадаўцы, але гендар прычыняецца да таго, што ў дзяржаўных установах жанчыны зарабляюць амаль на 11% менш, чым мужчыны, - канстатуе „Gazeta Wyborcza” на падставе справаздачы Вышэйшай кантрольнай палаты (NIK).

Палата прааналізавала заработныя платы 120 тысячаў працаўнікоў міністэрстваў, дзяржаўных устаноў, офісаў муніцыпальных ўладаў, а таксама дзяржаўных кампаній.

Розьніца ў заработнай плаце на тых жа пасадах паміж мужчынамі й жанчынамі склала 10,82% на карысьць мужчын.

Паводле дакумэнту Вышэйшай кантрольнай палаты, гэта аднак ня вынік дыскрымінацыйнай кадравай палітыкі.

Паводле інспэктараў, вінаваты эфэкт гендара, то бок сацыяльна-культурных роляў, зьвязаных з полам, якія назіраюцца падчас выбару адукацыі.

Паводле NIK, жанчыны больш рэдка атрымліваюць вузкую прафэсійную адукацыю, неабходную ў спэцыялізаваных аддзелах.

Паводле высноваў дакладу, розьніцы ў зарплаце зьяўляюцца наступствам дыскрымінацыі толькі ў 3,4%. Астатняя частка, то бок 7,4%, гэта вынік выбару адукацыі, - чытаем на старонках выданьня „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт